28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падстава для гонару: Гісторыя слаўнай перамогі пад Чашнікамі

2
Падстава для гонару: Гісторыя слаўнай перамогі пад Чашнікамі

Як беларускае войска разграміла маскавітаў на рацэ Уле.

Сярод самых доблесных бітваў у беларускай гісторыі, слаўных бітваў, якімі мы ганарымся - знакамітая бітва на рацэ Уле пад Чашнікамі, якая адбылася 26 студзеня 1564 года, 450 гадоў таму. Гэтая бітва сарвала планы Масковіі ў замаху на незалежнасць нашай дзяржавы, піша istpravda.ru.

25 гадоў, з 1558 да 1583 года, ішла вайна паміж Вялікім княствам Літоўскім, Лівоніяй, Польшчай і Швэцыяй з аднаго боку, і Рускім царствам - з другога. Лівонскую вайну пачаў маскоўскі цар Іван IV Жахлівы - ён хацеў захапіць нашы землі і выйсці да Балтыйскага мора.

Маскоўцы займалі беларускія гарады і вёскі, карныя атрады знішчалі мірных жыхароў. Захапілі Мсціслаў, Шклоў, Копысь, Воршу, Віцебск. На захопленых тэрыторыях уводзілі жорсткія акупацыйныя парадкі: сялян гналі на ўсход ці прымушалі цалаваць крыж на вернасць расейскаму цару і ваяваць супраць сваіх братоў. Заваёўнікі прынеслі з сабой чуму, якая чатыры гады, пачынаючы з 1563-га, касіла людзей. Але самай трагічнай старонкай у гісторыі стала страта ў 1563 годзе Полацка - найбуйнейшага і найбагацейшага горада нашай краіны.

ФОТА: ISTPRAVDA.RU

Два тыдні прадаўжалася абарона горада. Полацк быў спалены і знішчаны. Захопленую ў палон беларускую шляхту сагналі ў Маскву, каталіцкіх манахаў пасеклі, габрэяў, якія не пажадалі прыняць праваслаўе, утапілі ў Заходняй Дзвіне. У рукі да ворагаў трапіла бібліятэка Сафійскага сабору - менавіта тады Беларусь страціла Полацкі летапіс.

У пачатку 1564 года Іван Жахлівы накіраваў два войскі на Менск і Наваградак. Маскоўскі ваявода Пётр Шуйскі з 25-тысячным войскам рухаўся, быццам па сваёй зямлі, - дазоры наперад не адпраўляў, панцыры і зброю вёз на санях і за гэта быў жорстка пакараны.

ЧАШНІКІ. МАЛЮНАК НАПАЛЕОНА ОРДЫ

Даведаўшыся аб прасоўванні непрыяцеля, вялікі гетман літоўскі Мікалай Радзівіл Руды, які стаяў у Лукомлі, сабраў найлепшых коннікаў і на беразе ракі Улы блізу горада Чашнікаў (цяпер Віцебская вобласць) раптоўна ўдарыў па ворагу. Стральцы не паспелі ні надзець браню, ні выстраіцца да бою. Сеча доўжылася пяць гадзін, а да вечара маскоўцы кінулі абоз і збеглі.

ГЕТМАН ВКЛ МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ РУДЫ

Нашы ваяры да глыбокай ночы пры святле месяца пераследавалі і дабівалі захопнікаў. Радзівілу дапамагалі мясцовыя жыхары. Просты селянін сякерай забіў самога ваяводу Пятра Шуйскага.

Ад куль, шабляў і дзідаў на берагах Улы палегла 9 тысяч маскавітаў і столькі ж патанула.

БІТВА ПАД ЧАШНІКАМІ

Бліскучая перамога пры Уле сарвала планы царскіх ваяводаў паглыбіцца ў цэнтр Вялікага княства Літоўскага і прымусіла павярнуць свае палкі ад Воршы назад. Вайна набыла лакальны характар, але ваенныя дзеянні доўжыліся яшчэ доўга. Толькі пасля падпісання Люблінскай уніі з Польшчай войскі ВКЛ змаглі вызваліць Полацк, Чашнікі і іншыя беларускія гарады.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках