26 сентября 2026, суббота, 20:41
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Швейцарыі адбылося апеляцыйнае слуханне па справе Юрыя Гараўскага

У Швейцарыі адбылося апеляцыйнае слуханне па справе Юрыя Гараўскага
Фото: novychas.online

У залі суда былі Алена Захаранка, Ірына і Валерыя Красоўскія.

22 верасня ў Кантанальным судзе Санкт-Галена прайшло апеляцыйнае слуханне па справе былога байца беларускага САХРу Юрыя Гараўскага. У 2023 годзе суд першай інстанцыі апраўдаў яго па абвінавачаннях у датычнасці да гвалтоўных знікненняў беларускіх апанентаў улады.

Карэспандэнт «Новага Часу» знаходзіўся ў залі суда і расказаў, што адбывалася падчас слухання.

Юрий Гаравский. Кантональный суд Санкт-Галлена, 22 сентября 2026 года. Фото: novychas.online

Гараўскі раней прызнаваўся ў датычнасці да выкрадання былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, а таксама Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Усе трое лічацца зніклымі без вестак, іх смерць афіцыйна не пацверджаная.

Кантональный суд Санкт-Галлена, где 22 сентября 2026 года состоится апелляционное слушание по делу бывшего белорусского бойца САХР Юрия Гарауского. Фото: novychas.online

28 верасня 2023 года Роршахскі раённы суд Швейцарыі апраўдаў Гараўскага па абвінавачаннях у шматлікіх гвалтоўных знікненнях і альтэрнатыўным абвінавачанні ў перашкоджанні правасуддзю. Суд палічыў ягоныя паказанні недастаткова надзейнымі.

Кантональный суд Санкт-Галлена, где 22 сентября 2026 года состоится апелляционное слушание по делу бывшего белорусского бойца САХР Юрия Гарауского. Фото: novychas.online

Прадстаўнікі пацярпелых абскардзілі гэтае рашэнне і дамагаюцца абвінаваўчага прысуду, пакарання за шматлікія гвалтоўныя знікненні, а таксама кампенсацыі выдаткаў на юрыдычную дапамогу. Абарона Гараўскага просіць адхіліць апеляцыю.

Фото: novychas.online

Першапачаткова апеляцыйнае слуханне павінна было адбыцца 24 чэрвеня, але яго перанеслі на нявызначаны тэрмін. Cуд прызначыў яго на 22 верасня.

У залі суда — Алена Захаранка, Ірына і Валерыя Красоўскія.

Алена Захаранка: «Пасля дваццаці гадоў безвыходнасці я маю права нарэшце атрымаць адказ на пытанне, якога мой сын чакаў ад мяне чвэрць стагоддзя. Я жадаю праўды і справядлівага прысуду, а таксама таго, каб саўдзельнікі гэтага злачынства панеслі крымінальную адказнасць.

Я жадаю, каб факт знішчэння выкрадзеных быў законным чынам зафіксаваны, а пасля на больш высокім узроўні было вынесена абвінаваўчае заключэнне

Я чакаю праўды і закон. І перш за ўсё — каб супакоіліся нашы душы.

Гэта маленькая лепта ў тое, каб Беларусь, якая калісьці квітнела, усё ж была вызваленая ад дэспатызму».

Праваабаронца Павел Сапелка, які назіраў за працэсам, напярэдадні заявіў, што ён разлічвае на справядлівае рашэнне суда.

Напачатку пасяджэння карэспандэнт адзначыў, што Юрый Гараўскі выглядаў прыгнечаным і гаварыў вельмі ціха.

Выступілі адвакат пацярпелых Севярын Вальц, пракурор і адвакат Гараўскага.

Вальц настойваў на тым, што справы Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Юрыя Захаранкі непадзельныя. Пракурор, наадварот, лічыў неабходным разгледзець магчымасць падзелу справы: асобна вылучыць справу, звязаную са знікненнем Ганчара, і асобна разглядаць справы Захаранкі і Красоўскага.

Адвакат Гараўскага адзначаў, што перш за ўсё суд павінен вызначыць, ці вінаваты яе падабаронны.

Елена Захаренко. Фото: novychas.online

Падчас пасяджэння таксама абмяркоўваліся яшчэ два пытанні: ці варта далучыць да матэрыялаў справы ў якасці доказу экспертызу спецыяліста па Усходняй Еўропе Ульрыха Шміда і ці варта заслухаць дачок зніклых як пацярпелых ужо на гэтым пасяджэнні.

Ульрых Шмід (Ulrich Martin Schmid) — швейцарскі славіст, літаратуразнаўца і палітолаг, эксперт па Усходняй Еўропе, Расіі, Украіне і Польшчы. Ён прафесар кафедры даследаванняў Усходняй Еўропы, а таксама грамадства і культуры Расіі ва Універсітэце Санкт-Галена ў Швейцарыі.

Экспертызу Ульрыха Шміда замовіла Валерыя Красоўская.

Суд прыняў рашэнне не разглядаць справу Ганчара, а толькі ўлікі па яго знікненні, бо няма пацярпелых (сваякоў). Экспертыза Ульрыха не будзе ўключаная ў акты справы.

Цікавы момант: суддзя спытаў у Юрыя Гараўскага:

— Вы нядаўна ажаніліся, гэта праўда?

Гараўскі адмовіўся адказваць.

Ирина и Валерия Красовские. Фото: novychas.online

Суддзя запытаўся ў Юрыя Гараўскага, хто замовіў САХРу гэтыя знікненні.

Гараўскі адказаў:

— Нам пра гэта сказаў Паўлічэнка (Дзмітрый Паўлічэнка — былы камандзір САХРу. — рэд.), Паўлічэнку пра гэта сказаў Сівакоў (Юрый Сівакоў — былы міністр унутраных спраў Беларусі — рэд.), а Сівакову гэты загад аддалі Лукашэнка і Шэйман (Віктар Шэйман — былы дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі. — рэд.). І ўсё гэта было ў вуснай форме.

Першае пытанне суддзі было пра тое, як Юрый Гараўскі пачуваецца. Ён адказаў, што нармальна.

Далей суддзя распытваў яго пра дзяцінства і ўмовы, у якіх ён выхоўваўся. Гараўскі адказаў, што выхоўваўся ў нармальных умовах, скончыў школу і нават вучыўся ва ўніверсітэце.

Ён расказаў, што ў яго ёсць брат, які жыве ў Мінску, але яны не падтрымліваюць кантакту з таго часу, як Гараўскі з'ехаў з Беларусі. Таксама ў яго ёсць дачка і маці, якая жыве ў Мінску.

Адвокат потерпевших Северин Вальц. Фото: novychas.online

Суддзя папрасіў Гараўскага апісаць сваю ваенную кар'еру.

— Можна сказаць, я ўдзельнічаў у стварэнні САХРу, — адказаў Гараўскі.

Пасля ён дадаў:

— 7 мая мы затрымалі Захаранку і ліквідавалі яго. Таксама быў ліквідаваны Красоўскі. Больш я нічога з гэтай нагоды казаць не буду.

Гараўскі таксама паведаміў, што пэўны час знаходзіўся ў зняволенні.

Суддзя запытаўся, як Гараўскі быў выключаны з шэрагаў ваеннай службы.

— Мяне асудзілі, пасадзілі ў турму, і гэта стала падставай, чаму мяне выключылі, — адказаў ён.

Асобна суддзя распытваў Гараўскага пра ягоны ўцёкі з Беларусі і прашэнне аб палітычным прытулку ў Швейцарыі. Ён папрасіў падрабязна распавесці пра маршрут: праз якія краіны Гараўскі выязджаў з Беларусі.

— Я ўжо пра гэта казаў, — адказаў Гараўскі.

Суддзя таксама запытаўся, ці працуе Гараўскі. Той адказаў, што так. Пытанні пра месца працы і памер заробку выклікалі ў яго раздражненне. Асабліва Гараўскі не хацеў адказваць на пытанне пра заробак і заявіў, што не будзе гэта каментаваць.

На многія іншыя пытанні ён таксама адказваў, што не хоча іх каментаваць або не будзе адказваць.

Суддзя звярнуў увагу на выпіску з крымінальнага рэестру, якую Гараўскі прынёс у суд. У ёй ёсць запіс пра правапарушэнне, за якое яму прызначылі штраф і 10 дзён грамадскіх прац. Гараўскі адмовіўся паведамляць падрабязнасці пра гэтае правапарушэнне.

Суддзя таксама нагадаў, што ў розных швейцарскіх інстанцыях, у тым ліку ў міграцыйнай службе, Гараўскі даваў паказанні, якія былі прызнаныя непраўдападобнымі. У прыватнасці, яму адмовілі ў прашэнні аб палітычным прытулку ў Швейцарыі.

Правозащитник Павел Сапелка. Фото: novychas.online

Суддзя запытаўся, ці казаў Гараўскі праўду пракуратуры да пачатку судовых разбіральніцтваў.

— Так, — адказаў Гараўскі.

Пры гэтым ён дадаў, што не хоча адказваць на пытанні іншых удзельнікаў працэсу.

Пасля гэтага Гараўскі адмовіўся адказваць на пытанні адваката пацярпелых Севярына Вальца.

Адвакат пацярпелых Севярын Вальц заявіў, што да адказнасці нельга прыцягнуць усю арганізацыю — САХР, але можна прыцягнуць да адказнасці канкрэтнага чалавека, незалежна ад яго нацыянальнасці і тэрыторыі, на якой былі здзейсненыя злачынствы.

Вальц таксама заклікаў, нягледзячы на рашэнне суда не разглядаць экспертызу эксперта Ульрыха Шміда, усё ж звярнуць на яе ўвагу.

Адвакат звярнуў увагу і на новы факт — запіс пра правапарушэнне Гараўскага ў крымінальным рэестры. Паводле Вальца, чалавеку адмовілі ў палітычным прытулку ў Швейцарыі, аднак ён застаецца ў краіне і, як сцвярджае адвакат, працягвае парушаць закон.

Вальц таксама заявіў, што, паводле інфармацыі, якой валодае бок пацярпелых, у Беларусі Гараўскі меў дачыненне да нейкай кампаніі, якая пазней стала банкрутам. На думку адваката, яго ўцёкі з Беларусі могуць быць звязаныя з банкруцтвам гэтай кампаніі. Вальц адзначыў, што Гараўскі не дае адказаў на пытанні пра абставіны свайго ўцёку.

— Калі Швейцарыя ўсё гэта пакіне без увагі, гэта будзе супярэчыць усім прынцыпам правоў чалавека, — заявіў адвакат.

Вальц падкрэсліў, што ў розных інстанцыях, у тым ліку ў Дзяржаўным сакратарыяце па міграцыі Швейцарыі, Гараўскі даваў супярэчлівыя паказанні. Паводле адваката, гэта таксама мае значэнне пры ацэнцы асобы Гараўскага. Ён заявіў, што Гараўскі не выказвае раскаяння.

Асобна Вальц падкрэсліў важнасць таго, што, паводле яго слоў, была даказаная датычнасць да выкраданняў прадстаўнікоў вышэйшых эшалонаў улады Беларусі.

— Мы рана ці позна наблізімся да праўды, — сказаў адвакат.

Пракурор адзначыў, што падчас працэсу ў 2023 годзе было дапушчана вельмі шмат памылак у перакладзе. Паводле яго, цяпер вельмі важна выпрацаваць механізм, які дазволіць усталяваць ісціну. Пракурор лічыць, што за аснову варта ўзяць паказанні Гараўскага, дадзеныя ім у 2021 годзе ў пракуратуры, як найбольш набліжаныя да ісціны.

Адвакат Гараўскага заявіла, што тэрмін даўніны па гэтым злачынстве ўжо скончыўся, таму апраўдальнае рашэнне суда першай інстанцыі павінна застацца ў сіле. Яна спасылалася на трохгадовы тэрмін — менавіта столькі часу прайшло з моманту вынясення рашэння суда першай інстанцыі.

Пры гэтым праваабаронцы, з якімі размаўляла наша карэспандэнтка, адзначаюць, што гэта не адпавядае рэчаіснасці.

Фото: novychas.online

Юрый Гараўскі адмовіўся ад апошняга слова.

На 22.09.2026 судовае пасяджэнне завершанае. Суд абвясціў, што рашэнне будзе апублікаванае на афіцыйнай старонцы суда да сярэдзіны кастрычніка.

Таксама суд вырашыць, якая частка інфармацыі па справе будзе даступная публічна, а якая застанецца закрытай.

*****

Пасля пасяджэння ў офісе адваката пацярпелых Севярына Вальца адбылася прэс-канферэнцыя. Дачкі зніклых палітыкаў і праваабаронцы выказалі вялікае шкадаванне з нагоды таго, што сем'ям не далі магчымасці выступіць у судзе.

Ілья Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), даў каментар:

«Я расчараваны сённяшнім працэсам. Я лічу, што пацярпелым ад гэтага злачынства не далі магчымасці паўнавартасна ўдзельнічаць у сённяшнім пасяджэнні. І гэта вялікі недагляд.

Бо мэта гэтага працэсу — не толькі ўстанавіць віну падазраванага, у дадзеным выпадку Гараўскага. Існуюць таксама працэсуальныя правы і падсуднага, і пацярпелых, якія тут выступаюць як істцы. Яны таксама маюць права на справядлівае судовае разбіральніцтва, доступ да правасуддзя і эфектыўнае пакрыццё шкоды.

Удзел у працэсе ў пэўнай ступені гарантуе гэтыя працэсуальныя правы. І адмова даць ім слова, на мой погляд, парушае іх працэсуальныя правы.

У іх не было магчымасці расказаць, як яны працягваюць пакутаваць праз гвалтоўнае знікненне сваіх родных. Яны не маглі расказаць, як патрабавалі інфармацыі, дамагаліся адказаў на пытанні: дзе іх родныя, што з імі адбылося. А гэта з'яўляецца складовай часткай злачынства — гвалтоўнага знікнення. Таму іх паказанні маюць юрыдычнае значэнне.

І суд, спаслаўшыся на тое, што іх выступленні не будуць мець дачынення да гэтага злачынства, на маю думку, безумоўна парушыў іх працэсуальныя правы.

Акрамя таго, была спроба забяспечыць пераклад як для пацярпелых, так і для прысутнай публікі. Але мне здаецца, што суд не цалкам справіўся з гэтай задачай. Пацярпелыя, якія не ведалі нямецкай мовы, не маглі паўнавартасна сачыць за слуханнем. Праблемы з разуменнем таго, што адбываецца, былі і ў прысутных у зале.

Што тычыцца вінаватасці ці невінаватасці — цяпер суд сышоў у дарадчы пакой. Пра прынятае рашэнне мы даведаемся, спадзяюся, напрыканцы гэтага тыдня альбо праз некалькі тыдняў, калі стане вядома, да якой высновы прыйшоў суд.

Але сам працэс мяне расчараваў.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях

▲