8 января 2026, четверг, 15:48
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Праваслаўныя вернікі ў Польшчы адзначаюць Калядныя святы

Праваслаўныя вернікі ў Польшчы адзначаюць Калядныя святы

У Падляшскім рэгіёне 7 студзеня многія установы не працуюць.

6 студзеня – гэта Святы вечар паводле юліянскага календара, або інакш старога стылю. Праваслаўная Царква і стараверы ў Польшчы святкуюць Каляды ў гэты дзень, праз трынаццаць дзён пасля календара грыгарыянскага-каталіцкага, або афіцыйнага, перадае «Радыё Рацыя».

Такім чынам Куцця, згодна з гэтым календаром, прыпадае на 6 студзеня па афіцыйным календары. У гэты дзень Каляды святкуюць у асноўным вернікі ва ўсходняй Польшчы, у тым ліку ў Падляшскім ваяводстве, дзе знаходзяцца найбуйнейшыя праваслаўныя абшчыны ў краіне.

Калядам папярэднічаў 40-дзённы пост, які строга выконваўся асабліва апошнія дні перад святам і ў сам Святы вечар. У гэты дзень некаторыя вернікі нават спрабуюць устрымацца ад яды, ды ужывання алкаголю нават пасля поснай вячэры – Куцці, якая вельмі падобная на каталіцкую Вілею (Vigilia- па латыні)

Таксама на праваслаўным калядным стале 12 страваў – усе постныя, і таксама сена пад абрусом ды пустое месца для нечаканага госця. Часам у куце пад іконай, найважнейшага пакоя ў хаце гаспадар ставіць пучок са зжатым (не змолатым) збожжам, які і называюць калядой або куццёй, адтуль і назва свята.

Іншыя лічаць, што ад стравы – куцці. Першай стравы вячэры прыгатаванай, сярод іншага, з варанай пшаніцы, палітай мёдам (паводле іншых крыніц, сакавітай крупы), з маку і мёду, і традыцыйна заўсёды прысутнічала на стале ў Святы вечар. Затым абавязкова боршч з грыбоў (не буракоў), кісель з аўса, кампот з сушаных яблык, груш і сліў, піражкі з капустай, рыба і ў залежнасці ад рэгіёна і сямейных традыцыі яшчэ некалькі страў.

Ва ўсім гэтым відаць вялікі ўплыў заходняй традыцыі, перш наперш польскай, але і наадварот. Куцця (страва) – усходні уплыў на польскую Вілею.

Калядная вечара пачынаецца з малітвы і раздачы прасфоры. Прасфора (назва паходзіць ад грэчаскага «prosphero», што азначае «я прыношу») — гэта літургічны хлеб, які выкарыстоўваецца ва Усходняй Царкве для асвячэння і прычасця.

Гэта зусім ад нядаўна так, што дзелімся прасфорай, на ўзор каталіцкай аплаткі. Несуменна гэта традыцыя польская апошніх дзесяцігоддзяў у беластоцка-праваслаўным варыянце.

Таксама як ў рыма-католікаў традыцыйна ялінка з упрыгожваннямі і начная калядная багаслужба – Усяночная. У рыма-католікаў – Пастэрка.

Але і розніца. У праваслаўнай царкве (храме) не прынята будаваць батлейкі; у цэнтры царквы ставяць абраз з выявай нараджэння Хрыста і крыж. Жывыя калядныя ёлкі з’яўляюцца святочным акцэнтам.

Праваслаўе – другая па велічыні канфесія ў Польшчы. Іерархі Польскай праваслаўнай царквы (ППАЦ) ацэньваюць колькасць вернікаў у краіне на 500 000–550 000 чалавек. Паводле Нацыянальнага перапісу насельніцтва 2021 года, крыху больш за 150 тысяч чалавек заявілі пра сваю прыналежнасць да Праваслаўнай царквы ў Польшчы (пытанне аб іх рэлігіі было добраахвотным, з магчымасцю адмовіцца).

Польская аўтакефальная праваслаўная царква (ПАПЦ) фармальна выкарыстоўвае юліянскі каляндар для свайго літургічнага года. Праваслаўнае духавенства адзначае, што гэты каляндар значна старэйшы за грыгарыянскі (уведзены ў 1582 годзе рэформай Папы Рыгора XIII) і выкарыстоўваўся ў першыя стагоддзі хрысціянства.

Згодна з дадзенымі Сабора епіскапаў ПАКП, больш за 90% праваслаўных прыходаў у краіне прытрымліваюцца юліянскага календара ў сваім рэлігійным жыцці. Звычайныя святы (але не Вялікдзень, і святы якія вызначаецца паводле Уваскрасення дата якога разлічваецца крыху інакш) тады выпадаюць на трынаццаць дзён пасля грыгарыянскага, значыць афіцыйнага календара.

У Падляшскім рэгіёне 7 студзеня, Першы Дзень Каляд, многія установы не працуюць, асабліва ў Бельску Падляшскім і Гайнаўцы і ваколіцах. Таксама вучні ў школах маюць выходныя на святы Раства Хрыстовага. Часам і аўтобусы міжгарадскія курсуюць паводле святочнага рэжыму.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях