13 декабря 2025, суббота, 13:41
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Сяргей Ціханоўскі: Мы гатовы прыняць кожнага палітвязня

39
Сяргей Ціханоўскі: Мы гатовы прыняць кожнага палітвязня
Сяргей Ціханоўскі
Фота: «Радыё Рацыя»

Былы палітвязень уступіў у завочную перапалку з Лукашэнкам.

Былы палітвязень, блогер Сяргей Ціханоўскі адказаў на словы Лукашэнкі пра тое, што той нібыта гатовы адпусціць «некалькі тысяч» палітзняволеных пры ўмове, што яны адразу пакінуць Беларусь, перадае «Радыё Рацыя».

– Лукашэнка ўпэўнены, што «беглыя» адмовяцца прыняць тысячы палітвязняў за мяжой, што ім не патрэбныя лішнія раты. Дык вось, наш адказ: мы гатовы прыняць усіх, прыняць кожнага палітвязня, маладога, сталага, хворага – нам важны кожны. Мы ўжо арганізавалі 20 аўтобусаў і яны гатовы выехаць на граніцу з Беларуссю ў любы момант. Калі трэба будзе 100 аўтобус. Будзе і 100. Калі ты, Аляксандр, гатовы адказваць за свае словы, гатовы выпускаць палітвязняў, то выпускай. Адказвай за свае словы. І аўтобусы прыедуць у любы момант. Мы гатовы забраць кожнага беларуса.

Написать комментарий 39

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях