5 декабря 2025, пятница, 7:30
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Памёр шматгадовы дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» Генадзь Пашкоў

Памёр шматгадовы дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» Генадзь Пашкоў
Генадзь Пашкоў
Фота: X boh x

Яму было 77 гадоў.

Памёр паэт, былы шматгадовы дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі Генадзь Пашкоў. Яму было 77 гадоў, паведамляе «Радыё Свабода».

Пашкоў нарадзіўся 23 сакавіка 1948 году ў вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёну. Вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё, потым у часопісе «Полымя», загадчыкам рэдакцыі, адказным сакратаром, намесьнік галоўнага рэдактара.

Зь лютага 1996 году да 2008 году Пашкоў быў дырэктарам выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. З 2008 да 2016 года – першым сакратаром Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

У 2013 годзе ён атрымаў званьне заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях