22 октября 2024, вторник, 12:19
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Калі мы пойдзем на саступкі Расеі, то мы проста перакладзем гэтую вайну з нашых плячэй, на плечы нашых дзяцей і ўнукаў»

3
«Калі мы пойдзем на саступкі Расеі, то мы проста перакладзем гэтую вайну з нашых плячэй, на плечы нашых дзяцей і ўнукаў»

Кіраўнікі парламентаў Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі і Эстоніі сустрэліся з вучнямі ліцэяў Беластоку.

Кіраўнікі парламентаў Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі ды Эстоніі пад час свайго двухдзённага візіту ў Беласток правялі сустрэчу з вучнямі гарадскіх ліцэяў. Паўтары гадзіны парламентарыі адказвалі на пытанні вучняў, вялі з імі адкрытую і шчырую гутарку, паведамляе «Радыё Рацыя». Адно з пытанняў тычылася магчымасці мірных перамоваў па-між Украінай і Расеяй на дадзеным этапе поўнамасштабнага ўварвання. Адказвае – старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Стэфанчук:

– Мы, як украінцы, свядомыя таго, што ў выпадку, калі мы пойдзем на саступкі Расеі, то мы проста перакладзем гэтую вайну з нашых плячэй, на плечы нашых дзяцей і ўнукаў. Маючы такую моцную падтрымку нашых сяброў, мы хочам вырашыць гэта цяпер. Гэта пытанне вырашаецца на полі бою, гэта пытанне вырашаецца з вялікімі ахвярамі лепшых сыноў і дачок Украіны. Гэта той кошт, які мы плацім за нашу незалежнасць. Я глыбока перакананы, што ніякіх дамоўленасцяў пра мір коштам тэрыторый, людзей ці чагосьці яшчэ, быць не можа.

Сваю салідарнасць з украінскім калегам выказаў і маршалак Сейма Польшчы – Шыман Галоўня. Прапанаваўшы ліцэістам уявіць сабе Польшчу ў варунках сучаснай Украіны.

– Украіна павінна перамагчы. Калі Украіна пераможа, то Еўропа будзе больш бяспечным месцам. Гэта так, калі б мы сёння задавалі сабе пытанне, колькі можам аддаць, да Атвоцка, а можа да Коніна, або да Віслы. Аддадзім і падпішам мірную дамову. Ніколі ў жыцці, сказалі б не сантыметра па-за нашай мяжой.

Сустрэча з ліцэістамі Беластоку – гэта была адна з частак візіту і сумеснай працы кіраўнікоў парламентаў балта-чарнаморскага рэгіёна ў сталіцы Падляшша, датычна будучыні бяспекі ў Еўропе і ролі ў гэтым Польшчы, Украіны і краін Балтыі.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях