29 мая 2024, среда, 0:00
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Варшаве адкрываецца выстава «Не_звычайныя Героі»

1
У Варшаве адкрываецца выстава «Не_звычайныя Героі»

Яна прысьвечаная беларусам, якія абараняюць незалежнасьць Украіны са зброяю ў руках.

У Варшаве адкрываецца выстава «Не_звычайныя Героі». Гэта фотавыстава прысьвечаная беларусам, якія ня толькі абараняюць незалежнасьць Украіны са зброяю ў руках, але й набліжаюць перамогу дзякуючы сваёй валянтэрскай дзейнасьці.

«Адкрыцьцё выставы адбудзецца ў гадавіну пачатка паўнамасштабнай вайны ва Ўкраіне, 24.02.24 а 12.00 гадзіне, з хвіліны маўчаньня ў памяць аб загінулых ваярах.

На гэтай выставе ўсе жадаючыя змогуць убачыць жыцьцё й вайну так, як бачаць яе нашыя героі.

Прыходзьце самі ды прыводзьце сяброў. Нашым ваярам патрэбна ваша дапамога й падтрымка.

Толькі разам мы зможам дапамагчы вызваленьню Ўкраіны ды наблізіць вольнасьць Беларусі.

Выстава будзе дзейнічаць ад 24.02.2024 па 10.03.2024

Жыве Беларусь! Слава Украіне!» - паведамілі арганізатары.

📍 Адрас: pl. Konstytucji, 6

🗓 24 лютага

🕙 Субота 12:00

💬 Сувязь: @robimrazamadmin

📞 Тэлефон: +48 573 202 950

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях