29 апреля 2024, понедельник, 13:38
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У амэрыканскай вайсковай акадэміі West Point ускрылі знойдзеную ў помніку Тадэвушу Касьцюшку капсулу

6
У амэрыканскай вайсковай акадэміі West Point ускрылі знойдзеную ў помніку Тадэвушу Касьцюшку капсулу

Што ў ёй?

У канцы траўня 2023 году брыгада будаўнікоў разьбірала трэснуты пастамэнт помніка Тадэвушу Касьцюшку ў акадэміі West Point у ЗША і знайшла ўнутры скрыню. Амэрыканскія навукоўцы і вайскоўцы прыйшлі да высновы, што гэта капсула часу, зьмешчаная туды курсантамі.

Лічыцца, што гэта капсула часу 1829 году, калі кадэт са штату Вірджынія Роберт Э. Лі скончыў гэтую акадэмію, паведамляе «Радыё Свабода».

Вайскоўцы выклікалі археоляга, які ўзяўся за вывучэньне скрыні. Артэфакт быў задакумэнтаваны і сфатаграфаваны. На працягу некалькіх тыдняў супрацоўнікі катэдры фізыкі і ядзернай інжынэрыі вайсковай акадэміі вывучалі капсулу з дапамогай магутнага рэнтгенаўскі апарату, але не змаглі атрымаць якіх-небудзь пераканаўчых вынікаў аб зьмесьце капсулы, паколькі скрыня зробленая са сьвінцу.

Таму было прынятае рашэньне ўскрыць скрынку ў прамым этэры на старонцы акадэміі на YouTube, што і было сёньня зроблена.

Удзельнікаў цырымоніі чакала расчараваньне. Скрыня аказалася пустою. Нічога, апрача некалькіх вапняных аскепікаў унутры не было знойдзена. Навукоўцы будуць далей вывучаць капсулу, спрабуючы знайсьці схаваны зьмест пасланьня зь мінуўшчыны або схаваныя надпісы.

Тадэвуш Касьцюшка — ураджэнец Беларусі, кіраўнік антырасейскага паўстаньня 1795 году, генэрал арміі ЗША, змагар за незалежнасьць Рэчы Паспалітай і Злучаных Штатаў Амэрыкі. Лічыцца нацыянальным героем Беларусі, Польшчы, ЗША.

Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях