27 февраля 2024, вторник, 14:51
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Тадэвуш Кандрусевіч: Мы павінны шанаваць сваю гісторыю і традыцыі

Тадэвуш Кандрусевіч: Мы павінны шанаваць сваю гісторыю і традыцыі

Пра што згадаў арцыбіскуп у звароце з нагоды Адвэнту.

Арцыбіску-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Камісіі агульнага душпастырства пры Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, зьвярнуўся да вернікаў з нагоды пачатку Адвэнту, паведамляе «Радыё Свабода».

Адвэнтам называецца перадкалядны пэрыяд сярож хрысьціян каталіцкай царквы і некаторых пратэстанцкіх цэркваў, аналягічны пэрыяду Каляднага посту на Ўсходзе. Для вернікаў гэта пэрыяд духоўнай падрыхтоўкі да Калядаў, час роздумаў і добрых справаў.

«Адвэнт — гэта час падрыхтоўкі нашых сэрцаў да прыйсьця Пана: адзінага Справядлівага Судзьдзі, які аддае чалавеку паводле яго заслугаў. Гэта вельмі важна ў наш час, калі людзі так моцна прагнуць павагі, справядлівасьці і сумленнасьці, бо на жыцьцёвым небасхіле ня бачаць пазытыўных знакаў». — піша Тадэвуш Кандрусевіч.

Арцыбіскуп дадае, што хрысьціянства перажывае нялёгкі час і сутыкаецца зь велізарнымі праблемамі. Ён перакананы, што вера слабне і нават зьнікае, а Эўропа ўжо больш не зьяўляецца хрысьціянскай, а постхрысьціянскай.

«У першую чаргу з тым, што дамінуючая ў сьвеце лібэральна-сэкулярная культура насьцярожана, а часам нават і варожа, ставіцца да веры. Трэба прызнаць, што таксама нашыя, не заўсёды добрыя, прыклады хрысьціянскага жыцьця адштурхоўваюць многіх людзей ад Касьцёла. — працягвае герарх. — Як кожны з нас, так і ўвесь Касьцёл, мы маем патрэбу ў аднаўленьні і ачышчэньні».

Кандрусевіч заклікаў выкарыстаць час Адвэнту як часу малітвы і разважаньняў, каб духоўна аднавіцца.

«Мы таксама павінны шанаваць сваю гісторыю і традыцыі і чэрпаць сілу і натхненьне з таго, што нам пакінулі продкі. Але адначасова мы не павінны баяцца вырабляць новыя мяхі, каб у іх несьці новае віно Добрай Навіны тым, хто яго прагне». — піша ў звароце да вернікаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях