26 декабря 2024, четверг, 11:37
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Беларусы святкуюць Слуцкае паўстанне

3
Беларусы святкуюць Слуцкае паўстанне

Гэта адна з найбольш гераічных старонак беларускай гісторыі.

Прадстаўнік арганізацыі беларускіх нацыяналістаў «Рух» Ян Ермаловіч патлумачыў Telegram-каналу «Баста!», чаму важна памятаць гэтую дату:

— Слуцкі збройны чын – адна з найбольш гераічных старонак беларускай гісторыі ў ХХ стагодзьдзі. У той момант, калі нашыя землі былі падзеленыя, а з усходу набліжаўся чырвоны тэрор, жыхары Случчыны паўсталі за родны край і ідэялы Беларускай Народнай Рэспублікі.

Больш за месяц, з 27 лістапада па 31 сьнежня 1920 году, мужныя змагары давалі адпор бальшавікам. Было створана два палкі, якія аб'ядноўвалі, па розных зьвестках, 4.000-12.000 ваяроў. Але нажаль гэтых сілаў не хапіла, каб перамагчы перавышаючых у колькасьці ворагаў. На падаўленьне волі случчакоў акупанты кінулі Омскую дывізыю, ўзмоцненую латыскімі і кітайскімі адзьдзеламі.

І хоць паўстаньне і было задушана, але Слуцкі збройны чын і дата 27 лістапада назаўсёды ўвайдуць у гісторыю, як Дзень Герояў. Таму мы заклікаем усіх беларусаў памятаваць, шанаваць і адзначаць гэтую славутую старонку нашай гісторыі па ўсяму сьвету.

Нагадаем, што ў Варшаве пройдзе марш на Дзень беларускіх Герояў. Пачатак — 26 лістапада а 13:30.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях