28 октября 2020, среда, 20:59
Сим сим, Хартия 97!
Рубрики

Гісторык з Мексікі: Вуліцы Беларусі напоўнілася новай маладой энергіяй пераменаў

Гісторык з Мексікі: Вуліцы Беларусі напоўнілася новай маладой энергіяй пераменаў
фота: racyja.com

Увесь свет бачыць, як людзі ў Беларусі жадаюць пераменаў.

У Менску адкрыўся Мексіканскі культурны фестываль. Мерапрыемства праходзіць у бібліятэцы імя Пушкіна ў мінімальным фармаце з-за каронавірусу, перадае «Радыё Рацыя».

Аднак арганізатараў усцешыў настрой горада ў гэтыя дні. Кажа магістр гістарычных навук Універсітэту штата Веракруз Карлас Круз:

фота: racyja.com

Я наведваю Беларусь цягам апошніх чатырох год, на пару месяцаў, у першую чаргу з-за фестывалю. Але гэты час для мяне вельмі асаблівы, бо гэта іншая, адрозная ад маёй краіна. Гэтым разам у Менску я ўпершыню пабачыў зусім іншых людзей, у горадзе змянілася ідэнтычнасць. Асабліва гэта заўважна пасля Латвіі, якую я наведаў перад гэтым. Людзі ў Беларусі жадаюць пераменаў, і гэта сенсацыя, наколькі вуліцы краіны напоўнілася новай маладой энергіяй пераменаў.

Фестываль мексіканскай культуры ўключае ў сябе кінапаказы, выставы і лекцыі па мастацтве і гісторыі Мексікі. Мерапрыемствы працягнуцца да 4-га кастрычніка.

фота: racyja.com
Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».