18 апреля 2024, четверг, 7:50
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Новы варыянт песні «Муры»

2
Новы варыянт песні «Муры»

«Давай наляжам дружна ўсе, ён не ўстаіць, яго трасе».

- Дзесяць год таму перад выбарамі-2010 пераклаў «Муры» з польскай вэрсіі Яцака Качмарскага, - піша паэт Андрэй Хадановіч.

Сёньня вяртаюся да вытокаў – вось вам каталанскі «Слуп» (L'Estaca) Луіса Льяка, легендарная песьня, зь якой пачаліся ўсе «Разбуры турмы муры». Па-каталанску «эстака» сугучна са словам «эстат» - «дзяржава», чытай - «рэжым Франка», так што зразумела, які слуп трэба зваліць. Засьпяваў, як змог. Спадзяюся, профі неўзабаве зробяць лепей. Хутка рухне!

Дзед мне казаў на парозе,

покуль чакалі сьвятла,

а ля слупа пры дарозе

сумна жывёла раўла:

“Слуп, як нашая доля,

так прывязаны і мы.

Звалім яго, каб ніколі

болей ня ведаць турмы!

Давай наляжам дружна ўсе!

Ён не ўстаіць, яго трасе.

Ён хутка рухне, рухне, рухне,

бо струхлеў, прагніў, прасеў.

Хістай мацней ганебны слуп!

Ён вораг волі і сьвятлу.

Ён хутка рухне, рухне, рухне,

і дабро дасьць рады злу!

Вёсны мінаюць і зімы,

рукі падзерліся ў кроў,

а слуп у сэрцы радзімы

магутнейшы ад муроў.

Я ведаю, ён прагнілы,

ды ўбіты глыбока ў душу,

і я, губляючы сілы,

у песьні падмогі прашу.

Давай наляжам дружна ўсе!

Ён не ўстаіць, яго трасе.

Ён хутка рухне, рухне, рухне,

бо струхлеў, прагніў, прасеў.

Хістай мацней ганебны слуп!

Ён вораг волі і сьвятлу.

Ён хутка рухне, рухне, рухне,

і дабро дасьць рады злу!

Дзед не сьпяе ўжо нічога,

зьнесьлі злыя вятры

ў вырай майго старога,

і я ўсё болей стары.

Ды каб маладыя пачулі,

стаю на парозе й пяю

апошнюю песьню дзядулі,

як першую песьню сваю.

Давай наляжам дружна ўсе!

Ён не ўстаіць, яго трасе.

Ён хутка рухне, рухне, рухне,

бо струхлеў, прагніў, прасеў.

Хістай мацней ганебны слуп!

Ён вораг волі і сьвятлу.

Ён хутка рухне, рухне, рухне,

і дабро дасьць рады злу!

Да мяне гэту песьню перакладалі Сяржук Сокалаў-Воюш і Макс Шчур, кожны пераклад па-свойму добры.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях