7 августа 2020, пятница, 12:43
Сим сим, Хартия 97!
Рубрики

Актывiст Аляксандр Сахарук выйшаў на пікет з бел-чырвона-белым сцягам

1
Актывiст Аляксандр Сахарук выйшаў на пікет з бел-чырвона-белым сцягам
фота: «Радыё Рацыя»

Пікет праходзіў ля Берасцейскага гарвыканкама.

Рабочы адной з будаўнічых арганізацый Берасця, сябра прафсаюза РЭП Аляксандр Сахарук на адмову ўключыць яго ў выбарчую ўчастковую камісію выйшаў на адзіночны пікет з бел-чырвона-белым сцягам.

Пікет спачатку праходзіў ля Берасцейскага гарвыканкама. Кажа «Радыё Рацыя» Аляксандр Сахарук:

– У 14.20 да мяне падыйшоў прапаршчык. А я кажу: хай глядзіць вашая адміністрацыя, яна мяне не ўключыла ў выбарчую камісію, значыць «выбары» ўжо будуць сфальсіфікаваныя, галасы будуць скрадзены ў людзей, як галасы скралі ў Цапкалы, у Бабарыкі.

Ён мяне папрасіў бліжэй да скрыжавання стаць. Я ўжо і падзякаваў, бо там людзей больш. Я прастаяў гадзіну, а потым узяў сцяг і прабег з ім да прыпынку.