20 мая 2026, среда, 5:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Павел Латушка: Тое, што Лукашэнка сеў за стол перамоваў, наша важная перамога

31
Павел Латушка: Тое, што Лукашэнка сеў за стол перамоваў, наша важная перамога

Трэба выходзіць далей.

Былы беларускi дыпламат Павел Латушка лічыць, што пачаць дыялог з палітвязнямі Лукашэнку змусілі людзі на вуліцах. Аб гэтым ён пiша ў сваiм Telegram-канале.

«Сённяшняя сустрэча паказала: мы на правільным шляху. Лукашэнка быў вымушаны сесці за стол перамоваў з людзьмі, якіх сам жа пасадзіў за краты.

Няма ніякіх злачынцаў – ёсць палітвязні. А значыць, ён абавязаны іх вызваліць. Сёння ж. У гэтую ж хвіліну. Павінны быць спыненыя ўсе крымінальныя справы па палітычных матывах.

Тое, што Лукашэнка сеў за стол перамоваў, – заслуга нас, усіх тых, хто выходзіць на пратэсты ўжо два месяцы. Мы дамагліся зрухаў, і гэта важны крок да перамогі.

Нашы патрабаванні нязменныя:

▪️ вызваліць палітвязняў,

▪️ прыцягнуць да адказнасці вінаватых у злачынствах,

▪️ правесці новыя сумленныя выбары,

Лукашэнка павінен сысці. Ён скраў выбар народа. Законна абранаму прэзідэнту для прыняцця рашэнняў не патрабуюцца сустрэчы ў СІЗА», — пiша Латушка.

Написать комментарий 31

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях