26 апреля 2024, пятница, 18:25
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Што робіць патрыёт, калі незалежнасць пад пагрозай: у Менску пакажуць фільм «Адмірал» па-беларуску

1
Што робіць патрыёт, калі незалежнасць пад пагрозай: у Менску пакажуць фільм «Адмірал» па-беларуску

Паказ адбудзецца 7-8 снежня ў сталічным кінатэатры «Масква».

Што робіць патрыёт, калі незалежнасць краіны пад пагрозай? Адказ у фільме «Адмірал».

Фільм «Адмірал» распавядае гісторыю нацыянальнага героя Нідэрландаў — Міхіла дэ Раўтэра, паведамляе «Радыё Рацыя».

Гэты легендарны марскі воўк неднаразова выходзіў пераможцам у самых складаных бітвах. Яго жыццё — гэта гісторыя годнасці і сапраўднага патрыятызма, нездарма на надмагіллі адмірала выбіта: «Ён ззяе бездакорнай годнасцю».

Экранізацыя жыцця Міхіла дэ Раўтэра — адна з апошніх акцёрскіх прац знакамітага акцёра Рутгера Хаўэра. А батальныя сцэны фільма здымаліся на сапраўдных старажытных баявых караблях.

Фільм дубляваны на беларускую мову кампаніяй «Кінаконг» у межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы офіса Амбасады каралеўства Нідэрландаў у Беларусі.

Паказ адбудзецца 7-8 снежня ў сталічным кінатэатры «Масква».

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях