19 апреля 2024, пятница, 18:47
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Дзень герояў 2019

4
Дзень герояў 2019

Беларусы з удзячнасцю прыпамінаюць герояў Слуцкага збройнага чыну.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла з ногоды Слуцкага збройнага чыну апублікавала зварот, паведамляе «Радыё Рацыя»:

- Дарагія Суродзічы Беларусы!

Як і кожны год у гэты восенскі месяц, Беларусы з удзячнасцю прыпамінаюць і аддаюць чэсць сваім слаўным Случчаком, якія пайшлі змагацца пад бел-чырвона-белым сьцягам за сваю зямельку. Пайшлі ўміраць каб жыла Беларусь!

У гэтым годзе – таксама ў лістападзе – адбудзецца ў Вільні перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых герояў Паўстання 1863-1864 г. ў Беларусі. Дасюль ляжалі іх замардаваныя парэшткі ў агульнай непазначанай яме на Замкавай Гары.

З нагоды перапахавання, адбудзецца ў Вільні вялікая ўрачыстасць 22-га лістапада. Дарагія Суродзічы, прашу ўсіх Вас далучыцца думкамі да гэтае падзеі. Прыпамінаю, што пароль паўстанцаў быў:

Каго любіш? Люблю Беларусь! Так узаемна!

А вось што пісаў нам з-пад шыбеньніцы, засуджаны царскімі ўладамі на смерць, наш герой. Сёння як ніколі хочу, каб Вы пачулі ягоныя словы любові да сваей Бацькаўшчыны і свайго народу:

«Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеньніцы маскоўскай прыходзіць мне да Вас пісаці, і можа раз астатні! Горка пакінуць зямельку родную і Цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за Тваю праўду. Прыймі народзе маё слова прадсмертнае, бо яно, як з таго света, толькі для дабра Твайго напісана!»

І канчае Яська, гаспадар з-пад Вільні, свой ліст усім нам ведамымі словамі : «Бо я Табе з-пад шыбеньніцы кажу Народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва, калі над Табою Маскаля ўжо ня будзе»!

Словы гэтыя актуальныя па сёння! Хаця дзяржава наша незалежная, кіруюць ёю яшчэ ўсё ворагі нашай свабоды. Дык памятайма «слова прадсмертнае» нашага героя, дарагія Суродзічы, бо «толькі для дабра нашага яно напісана»!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады БНР

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях