У 20 год усё толькі пачынаецца!
1- Вольга Нікалайчык
- 11.09.2018, 13:50
- 24,060
Мы ўсе шмат на што здольныя.
З Народзінамі, дружа «Хартыя – 97»!
У 20 год усё толькі пачынаецца!
Я жыву ў такі час і ў такіх варунках, што са мною можа здарыцца шмат цікавага ў маім жыцьці - ад добрага да кепскага - штохвілінна. Ад арыштаў да знявольваньняў, ад перамогаў ды й вызваленьняў. Час такі тут. Мы ўсе шмат на што здольныя.
І верым у сваю справу змаганьня за чалавечныя каштоўнасьці, за праўду ды панаваньне Закону. Мы не страцілі веру ў інстытуты будучай справядлівай улады.
Гэта самае важнае. Сёньняшняя ўлада ўзурпатараў здольная на любыя бесчалавечныя правакацыі, але менавіта нашая сапраўдная салідарнасьць пераломіць гэты турэмны электрычны калючы дрот. Цяжка ісьці шляхам праўды.
Нам даўно прапанавалі жыць у калёніі ГУЛАГ (ГЕТТА) - на выбар. Немагчыма ўявіць сябе пад судзілішчамі ў прасторы без справядлівай інфармацыі, без твайго права на вольныя інстытуцыі СМІ- незалежныя ад улады дыктатуры, бо гэта тупік нашага сьветапогляду, нашага існаваньня.
І тут мы атрымліваем суды над незалежнымі СМІ, якія асвятляюць нашыя будні, нашыя драмы барацьбы за свае грамадзянскія правы, нашыя турэмныя содні. Ніхто з нас не чакаў, што мы патрапім у ГУЛАГ у 21 стагоддзі ў цэнтры Еўропы за змаганьне за гарантаваные законам правы чалавека.
Дзякуючы незалежным СМІ увесь сьвет ведае, што мы ёсьць. Гэта цяжка пераацаніць, калі ты на лініі агню вайны з апошняй дыктатураю Еўропы.
Чаму сайт «Хартыя-97» дасюль зачынены, для мяне - пытаньне. Чаму сайт «Хартыя97» так палохае дыктатара, я ведаю. Бо «Хартыя 97» - абараняе мяне!
Мяне мала хто можа абараніць тут. Але я магу тут абараніцць «Хартыю- 97» . Тут.
І прашу вас абараніць нас, абараніўшы незалежнае СМІ «Хартыя- 97».
Свабоду СМІ пры дыктатуры!
Свабоду «Хартыі-97» - майму сябру!
Жыве Беларусь!
Вольга Нікалайчык, «Фэйсбук»
Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:
АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:
РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:
Назва банка:Bank Millennium S. A.
Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»
Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe
Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]