26 ноября 2024, вторник, 11:51
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 23
+20 +
zzz, 11:39, 19.02

Вельмi прыемная навiна!!!!!

Ответить
+23 +
Чегеварвар, 11:39, 19.02

Вельмі узрушаючая навіна. Шарод прагне свайго, - таго, што яму не стае ў жыцьці і таго, што запаведана Богам.
Супэрская навіна, "цікаўная" (ўдалая назва прыдуманая).

На гэтую тэму 14 лютага выйшаў новы артыкул Пазьняка "Забіць цмока". Вось цытата адтуль:
=============================================
"......Ёсьць дзьве дарогі ратаваньня Беларусі, якія павінны існаваць разам. Першая дарога – гэта палітычная барацьба, з мэтай ліквідацыі антыбеларускага рэжыму. Перад нацыяй аб’ектыўна і рэальна стаіць задача, кажучы вобразнай мовай фальклёра і кіно, “забіць цмока”. Чым хутчэй гэта адбудзецца, тым большыя шанцы вярнуцца да нармальнасьці.

Другая задача – гэта грамадзкі супраціў і падтрыманьне жывога існаваньня беларускай мовы. Гэтая задача пад сілу кожнаму беларусу – трэба гаварыць на роднай беларускай мове, і кожны дзень выхоўваць на ёй сваіх дзяцей.

Цяпер гэта не парада, не рэкамендацыя, а ўмова нацыянальнага выжываньня, катэгарычны імпэратыў паводзінаў беларуса, калі хочам застацца жыць у сваім доме, на ўзроўні культуры і цывілізацыі.

Тое рэпрэсіўнае антыбеларускае шаленства, якое разгортваецца ў апошні час, той зьдзек над Беларускім Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, над беларускімі людзьмі, носьбітамі мовы і культуры, над беларускімі кнігамі, над Курапатамі і мартыралогам нацыі, над сьвятым імем і памяцьцю Кастуся Каліноўскага – усё гэта не таму, што сатрап нейкага баіцца ды хоча гарантаваць сабе бясьпеку ўлады (як некаторыя мяркуюць). Гэта ёсьць найперш расейская палітыка, якая робіцца рукамі Лукашэнкі ў Беларусі. Ідзе падрыхтоўка да ліквідацыі суверэнітэту нашай краіны, якая намечана на 2015 год, калі Расея зьбіраецца стварыць свой авантурны Эўра-Азіяцкі саюз, і Лукашэнка падпісаў гатовасьць да авантуры.

Пуцінскай гэбоўскай Расеі абходзіць, каб як наймацней духоўна, ідэйна і культурна раззброіць беларусаў перад 2015 годам, каб яны не скансалідаваліся на супраціў. Крэмль сьпяшае, цісьне на свайго сатрапа, і ён стараецца – робіць тое, што мы бачым.

Настае час узяць у рукі нашу першую і апошнюю магутную зброю – гэта нашу мову.

Беларусы, вяртайцеся! Вяртайцеся да нашай беларускай мовы!

Тыя, каго вучылі ў рускай школе, вяртайцеся да свайго, кідайце чужое, гаварыце па-беларуску, пачынайце з сёньняшняга дня, нават калі ў вашай памяці засталіся толькі два беларускія словы – “люблю Беларусь!”

Гаварыце іх. Паўтарайце іх кожны дзень, і вы пачуеце, што – “ўзаемна”.

Гаварыце ў сям’і, на вуліцы, у грамадзкіх месцах, у транспарце – усюды толькі па-беларуску, каб чулі і вучыліся дзеці. Чытайце кожны дзень у голас добрыя беларускія кніжкі, вучыце кожны дзень па-беларуску сваіх дзяцей.

Адварочвайцеся ад антыбеларускага рэжыму, не спадзявайцеся на яго, бо ён чужы, але Бацькаўшчына – свая. Зьберажэм яе для сябе праз нашу вялікую Беларускую мову. Пачынайма – і будзе жыць Беларусь!
==================================================

Не канешне наведваць акцыі (хоць і такія цікавыя), каб навучыцца нашай мове. Ведаю на ўласным досьведзе - гены, кроў продкаў, Бог - гэта ўсё дапаможа таму, хто захоча стаць беларусам.
"Мову ці каву" можна ладзіць у сваёй ўласнай сям'і, з сябрамі, з калегамі на працы, проста зь мінакамі - і будзеце ўражаны, колькі людзей з прыязнасьцю будуць ставіцца да таго, хто зьвяртаецца на мове.
Блізу з паўгады я гавару на беларускай, перад гэтым не адно дзесяцігодзьдзе прагаварыўшы на расейскай, але станоўчыя вынікі таго, што я набыў за гэты час - большыя, чым можна было-б чакаць.
Гэта проста неверагодны па плёне досьвед жыцьця.
Жадаю й усім таго-ж.
Будзьма беларусамі!.

Ответить
+8 +
azhbeta, 19:07, 19.02

Чытаю і плачу наколькі крануў меня гэты артыкул З.Пазьняка, а таксама тая добрая справа, якую вы, паважаная моладзь, распачалі ў нашай сталіцы. Гэта проста захапляльна, якія ж вы малайцы!!!
Сама таксама перайшла на родную мову ўжо год дзесяць таму, пішу, адчуваю, што з памылкамі, таму карыстаюся і расейскай мовай таксама, а размаўляць у мяне лепш атрымліваецца на роднай мове і я ўсюды ёй карыстаюся. І не магу вам передаць колькі я пачула кампліментаў ад розных людзей, дзе бы я не была. Як прыхільна людзі ставяцца да сапраўдных носьбітаў роднай мовы. А калі гэта яшчэ і маладыя людзі, дык гэта ж проста цуд! І чула я нават ад моладзі, што на беларускай мове стала нават модна размаўляць. Як цікава!!!
Таму хачу падзякаваць ад усяго сэрца тых маладых людзей, хто узяў на сябе гэты высакародны абавязак дапамагчы іншым вярнуцца да сваіх каранёў. Урэшце, мы, беларусы, гаспадары на гэтай зямлі і мы павінны арганізоўваць своё жыццё і ўсталёўваць свае парадкі на гэтай зямлі. Вялікі вам дзякуй!!!

Ответить
+24 +
вот так, 11:55, 19.02

Я думаю што мова не загине. Дякуючы такiм людзям яна уздымецца як птушка Фенiкс з попелу!

Ответить
+19 +
Alex, 12:03, 19.02

Супер! Малайцы!

Ответить
+10 +
Ната, 12:38, 19.02

Дзе набыць інфу пра наступны занятак?

Ответить
+6 +
трус, 14:31, 19.02

Очевидно, что в статье, которую вы прочитали есть ссылка на страничку "Мова ти кава" в фейсбуке. Перечитайте еще раз в Нашей Ниве

Ответить
+7 +
трус, 13:13, 19.02

Ну наконец-то! Были еще камеры той же "Нашей Нивы" и, кажется, Белсата. Интересно было бы посмотреть репортаж.

Ответить
+2 +
Александр, 13:23, 19.02

Режим скоро придушит придушит. Дело не в мове, дело в возможном очаге самосознания.

Ответить
+10 +
трус, 14:30, 19.02

"Режим скоро придушит придушит придушит"
Это обреченность, пожелание или надежда? С таким настроем надо дома сидеть за компом и желательно через прокси-сервер, чтобы ай-пи, не дай Бог, не вычислили.
Надо делать так, чтобы власти не выгодно было выступать против государственного языка. Надо на нем разговаривать и писать! А когда белрусскомовных считанные проценты, тогда....

Ответить
+8 +
Чегеварвар, 17:09, 19.02

Малайчынка трус, 14:30, 19.02 (праўда, шкада, што тое-ж самае Вы не напісалі на беларускай).
Мы ўсё лаем тых, каму да аднаго месца нашая лаянка. Мы вінавацім, абураемся, скардзімся на цяжкі лёс беларушчыны ў Беларусі. І варта сказаць, справядліва.
Але наш лямант нічога не вырашае, покуль не станем САМІ шанаваць мову.
А як можна штосьці ці кагосьці шанаваць, не зьвяртаючыся да яго? Ці можна шанаваць, ігнаруючы?
Таму шанаваць - вызначае "разговаривать и писать!"
Памалу, патрошкі, пакрысе.

П.С. Любы беларускамоўны зь лёгкасьцю дакажа, што нашая мова - нашмат багацейшая за тую замежную, да якой прызвычаена большая частка насельніцтва Беларусі.

Ответить
+5 +
трус, 18:34, 19.02

Чегеварвар, 17:09, 19.02
(праўда, шкада, што тое-ж самае Вы не напісалі на беларускай)
+++Я русский, живу в Москве, занятки "Мова ти кава" посещаю, но редко;-)

Ответить
+6 +
azhbeta, 19:16, 19.02

Спадар ТРУС, дазвольце выказаць вам маё шанаванне, павагу і вялікую ўдзячнасць!!!

Ответить
+2 +
Чегеваарвар, 14:24, 20.02

Зь найвялікшай асалодаю далучаюся да словаў шаноўнай azhbeta, 19:16, 19.02.
Зьнімаю перад Вамі капялюш, спадар трус, 18:34, 19.02.
Проста ўражаны.
Дзякуй.

Ответить
+4 +
Вадим, 13:44, 19.02

Класс!!!

Ответить
+6 +
1, 15:34, 19.02

малайцы, жадаю поспехаў!

Ответить
+4 +
прыйдзеНАШдзень, 15:36, 19.02

МОВА!!! Усё што засталося у нас! А без мовы: "руски со знакам +"

Ответить
+7 +
нашчадак рэвалюцыянера, 17:43, 19.02

прыблізна паўгода трэба звычайнаму грамазяніну (з жаданнем!) каб упэўнена размаўляць і разважаць на Роднай Мове.
Адвагаю і пекла пяройдзеш!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ответить
0 +
дзя ДУЛЯ з балотнай вёсачкі Менск., 19:20, 19.02

Чытаў : злева-направа... потым, справа-налева...
звеоху-ўніз.... знізу-ўверх...
і аніяк не ўразумеў,што за падполле?
"дом Фішара" усіх не ўмясціў і знайшлі іншае месца .....?
Якое, дзе?
і адкуль было зведаць, што ў "Хце Фішара" збяруцца? і калі?
і адкуль зьведаць зараз :
ДЗЕ Ў НАСТУПНЫ ЧАС КУЧКАВАЦЦА БУДУЦЬ?
з гэтага паведамлення анічога цэннага,акрамя пераможнага марша, няма...
Месца наступнага збору?
Дзень?
Час які?
Вось хачу зайці, а куды і калі?
Падпольшчыкі...

Ответить
+4 +
трус, 22:47, 19.02

Все очень просто - никакого подполья. На фейсбуке есть страница "Мова цi кава". Там сообщалось, когда и где будет первый заняток. Предполагалось, что в кафе "Дом Фишера". Но за день до этого стало ясно, что людей соберется очень много, поэтому кому успели и смогли 0- сообщили новое место "Лофт кафе" (это недалеко от Дома Фишера). Оставили на старом месте человека, который переправлял тех, кто не знал о смене места. Никакого подполья. Вы же понимаете, что на страницу в фейсбуке может зайти любой человек, в том числе и представитель спецслужб. Но от них никто и не прятался. Какой смысл? Организаторы считают, что если занятия нельзя проводить открыто, то нет никакого смысла их вообще проводить. Зайдите на "Нашу Ниву" и там в статье про первое занятие точно есть ссылка на открытую для всех страницу на фейсбуке.

Ответить
+4 +
трус, 1:48, 20.02

К тому же решено принципиально отказаться от политических тем. Без подмигиваний (ну вы же понимаете), без фиги в кармане, без "Союза меча и орала". Язык и политику нельзя совместить. Хотя кто-то скажет, что мова сейчас и есть политика. Я не соглашусь: мова сейчас ВАЖНЕЕ политики, по крайней мере той политики, которая в Беларуси. Мова - это будущее. И не важно кто и сколько будет у власти.

Ответить
+1 +
дзя ДУЛЯ з балотнай вёсачкі Менск., 11:37, 20.02

Ну,сяжу я на странічцы "Мова ці кава"... Пішу сам...
Але няма там НАСТУПНАГА збору?
і не адзін я на "Мова ці кава" стаўлю гэтае ж пытанне!

Ответить
+5 +
Тутэйшы, 19:48, 19.02

Малайцы!
Вучыце мову нашу родную.
Яна такая прыгожая!

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован