25 ноября 2024, понедельник, 8:23
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 8
0 +
Иван, 20:56, 12.04

Как всегда, валим с больной головы на здоровую.

Ответить
0 +
Ага, 22:05, 12.04

І не на адну. Усё дрэнныя, толькі мазаічны у парадку.

Ответить
0 +
Dimon, 23:47, 12.04

Диагноз (известно кому) уж точно изменить невозможно. Коваленко-Настоящий !!! И у него этого не отнять.

Ответить
0 +
coffeeman, 0:16, 13.04

Сергей_Человек!!!
в остальном не грузите!!!

Ответить
0 +
natalia, 8:44, 13.04

Врачи! Особенности характера и шизофрения, разные вещи. Сергей - отважный, смелый, справедливый, где-то фанатичный, но не больной. С психикой у него все хорошо, просто таким врачам, как вы, не знакомы наилучшие человеческие качества, вот вы и подводите их под шизофрению. Специалисты хер...вы. После того, как вы позволили вынести Некляева, нет вам веры.

Ответить
0 +
иван, 8:54, 13.04

Наверно, в новинки отправили специально, чтобы признать невменяемым, т.к. состояние здоровья плохое и может быть летальный исход. Затем его, призная психически больным и не опасным для общества освободят от уголовной ответственности и отпустят домой.

Ответить
0 +
Partyzan, 10:53, 13.04

Зянон Пазьняк: СУПРАЦЬ КАВАЛЕНКІ МАБІЛІЗУЮЦЬ РЭПРЭСІЎНУЮ МЕДЫЦЫНУ

Турэмныя менгеле закасваюць рукавы. Афіцыйны заказ. Адказнасьць. Лячыць ад жыцьця. Але службовыя асобы, якія павольна забіваюць Сяргея Каваленку (і выканаўцы, і арганізатары), добра ведаюць тое, што яны яго забіваюць. Упэўненасьці ў беспакаранасьці ім надае маўчаньне запалоханага грамадзтва. Аднак гэта іх не ўратуе.

Сяргей Каваленка не зрабіў ніякага злачынства. (Немагчыма судзіць чалавека на гады турмы за вывешваньне на навагодняй ёлцы Беларускага Нацыянальнага Сьцяга.) Каваленку асудзілі незаконна. Ён аб’явіў галадоўку пратэсту з патрабаваньнем адмяніць бяспраўны прысуд і выпусьціць яго з турмы, дзе ён знаходзіцца не павінен.

Ягоная падстава і абгрунтаваньне галадоўкі сур’ёзныя і справядлівыя. І менавіта таму галадоўка Каваленкі ёсьць ў гэтых умовах апошняй і адзінай зброяй абароны годнасьці і гонару чалавека. Тут не самагубства – тут, як на вайне, — сьмяртэльная барацьба.

Забівае той, хто творыць насільле, бяспраўе і гвалт над іншым, хто трымае чалавека ў турме за сымволіку нацыі. Гвалтаўнік ёсьць забойцам галадоўніка, а не галадоўнік. Каваленка законна пратэстуе голадам супраць несправядлівасьці і зьнявагі, абараняючы гонар ідэі і годнасьць асобы. Тут самаахвярнасьць у абароне вялікага, што належыць ўсім пакаленьням (цяперашнім і будучым). Так паводзяць сябе моцныя людзі. Іхняя апэляцыя ахвярай свайго здароўя і жыцьця накіравана да направы закону, да вяртаньня справядлівасьці, да сумленьня тых, хто парушыў закон і справядлівасьць, і, галоўнае, да ўсяго грамадзтва як заклік да салідарнасьці, дапамогі і барацьбы.

Калі беларускі ксёндз у часе нямецкай акупацыі і вайны ўзяў у рукі крыж і пайшоў у агонь, каб згарэць зажыва разам са сваімі вяскоўцамі, якіх немцы сагналі і падпалілі ў гумне, –то ён, гэты ксёндз, хто? Самагубца, што ня дбаў пра сваё здароўе, ці чалавек, які зьдзейсьніў ахвярны подзьвіг вялікай духоўнай сілы? Гэтае пытаньне магло б быць для Яго Эксэленцыі (і іх “святейшеств” таксама.) І хто вінаваты ў яго сьмерці? Сам ксёндз ці немцы?
Ісус Хрыстос таксама ня дбаў пра сваё здароўе – ўсё ведаў і даў сябе ўкрыжаваць. А мог бы й ня дацца – ён жа Бог. Аж вунь як сталася – пайшоў на зьдзекі, пакуты і ўкрыжаваньне.

Змагарная ахвяра Каваленкі мае высокі сэнс. Нацыянальны Сьцяг – гэта сымвал нацыі. Гонар Сьцяга абараняюць і нават ідуць за яго на сьмерць. Усе гэта ведаюць. І таму нечысьць, прайграўшы моцнаму духам Каваленку, забівае яго цела.
Забойства ў тым, каб мэтадам гвалтоўнага ўзьдзеяньня ўмяшацца ў працэс галадоўкі і ператварыць арганізм у руіну, зрабіць з Каваленкі невылечнага калеку, які ня мусіў бы доўга жыць.

Ад няправільнага (у гэтых абставінах) прымусовага кармленьня праз зонд, ад рэпрэсіўнага медыкамэнтознага ўзьдзеяньня Каваленку стала вельмі дрэнна. Да яго перасталі пускаць на спатканьне жонку, маці і нават адваката. 10-га красавіка прынялі рашэньне зачыніць Каваленку ў псіхіятрычны шпіталь “Навінкі” пад Менскам. У псіхушцы нелюдзі будуць рабіць зь яго вар’ята. У іх ёсьць вялікі савецкі вопыт рэпрэсіўнай псіхіятрыі і набор разбуральных медыцынскіх сродкаў.
Цяпер (і як заўсёды) важна каб шырока распаўсюджвалася інфармацыя (у Беларусі і за мяжой) пра стан і з маганьне Сяргея Каваленкі, пра злачынныя дзеяньні рэжыму супраць яго асобы. Нельга дапусьціць каб фашысцкі рэжым заблякаваў інфармацыю і галасы пратэсту добрых людзей.

Хацеў бы заклікаць салідарна жывых беларусаў і актыўныя групы грамадзтва падтрымаць справу распаўсюджваньня зьвестак пра Каваленку і далучыць свае словы абароны героя, выказаць пратэсты супраць рэпрэсіўнай медыцыны супраць медыцынскага катаваньня Каваленкі, супраць гвалту над яго асобай, справядлівасьцю і свабодай.

11 красавіка 2012 г. Зянон Пазьняк

Ответить
0 +
Ugin, 22:10, 13.04

Сергей, береги здоровье. Ты нужен нам здоровый.

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован