24 ноября 2024, воскресенье, 14:54
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Заместитель госсекретаря США Дэвид Меркель: «Возможны новые санкции против белорусского руководства»

14
Заместитель госсекретаря США Дэвид Меркель: «Возможны новые санкции против белорусского руководства»

Заместитель госсекретаря США Дэвид Меркель, ответственный за отношения с Беларусью, Россией и Украиной, заявил в интервью «Радыё Свабода», что Вашингтон может расширить санкции, которые уже введены в отношении белорусского режима из-за массовых нарушений прав человека.

-- ЗША выканалі патрабаваньні беларускіх уладаў, і 10 амэрыканскіх дыпляматаў пакінулі Беларусь. Ці гатовы Вашынгтон зрабіць нейкія далейшыя захады ў адказ на гэтае выгнаньне?

-- Я лічу, прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Том Кейсі ўнёс яснасьць на гэты конт. Ён сказаў, што гэтае дзеяньне было беспадстаўным і неапраўданым, што мы ўзважым усе варыянты, паглядзім на эфэкт працы амбасады ў выніку скарачэньня нашай дымпісіі ў Менску, і, верагодна, адкажам на гэты беспадстаўны і неапраўданы акт. Я думаю, што неабходна ўказаць, што падставамі для ўсяго гэтага ёсьць нашая бескампрамісная падтрымка правоў чалавека і палітычных вязьняў у Беларусі і крытыка дзеяньняў кіраўніцтва.

-- Вы сказалі, што Злучаныя Штаты узважваюць магчымыя варыянты паводзінаў. Ці азначае гэта, што разглядаюцца усе варыянты – уключна, напрыклад, з высылкай беларускіх дыпляматаў?

-- Мы разглядаем усе варыянты, але гэта ня тактыка “зуб за зуб”. Гэта заўсёды ішло ад беларускага боку, і заўсёды суправаджалася спробамі абмежаваць магчымасьць амэрыканскай амбасады праводзіць нармальную дыпляматычную працу і падтрымліваць імкненьне беларусаў да большай свабоды.

-- Ці каардынуюць ЗША свае дзеяньні з ЭЗ?

-- Мы знаходзімся ў шчыльным кантакце з эўрапейскімі саюзьнікамі. Гэта важна, асабліва ў зьвязку са скарачэньнем амэрыканскай дыпляматычнай прысутнасьці ў Менску. Важна таксама ўказаць, што ЭЗ пашырыў свае санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў да 28 сакавіка наступнага году. Такім чынам, мы знаходзімся ў блізкім кантакце з нашымі эўрапейскімі саюзьнікамі.

-- Вы ўзгадваеце эўрапейскія санкцыі. ЗША таксама замарозілі рахункі ў банку, якія належаць нафтавай кампаніі “Белнафтахім” і забаранілі амэрыканцам ладзіць любы бізнэс з кампаніяй. Вашынгтон разглядае дадатковыя санкцыі?

-- Гэта добрае пытаньне, таму што важна памятаць, што санкцыі зьвязаныя са станам правоў чалавека ды з палітычнымі вязьнямі. Беларускім уладам далі магчымасьць вызваліць усіх шасьцярых палітычных зьняволеных. Аднак яны так і ня вызвалілі Казуліна, а замест гэтага пасадзілі яшчэ двух палітвязьняў. Такім чынам, санкцыі пачалі дзейнічаць. Тое, што яны спрабуюць рабіць – ціск на нашу амбасаду ў надзеі на тое, што мы пойдзем на кампраміс. Гэтага мы не зьбіраемся рабіць. Санкцыі зьвязаныя з правамі чалавека і палітвязьнямі. І паколькі беларускае кіраўніцтва працягвае гэты адмоўны шлях у самаізаляцыю, у будучыні магчымыя і новыя санкцыі.

-- У аўторак беларускі кіраўнік пагардліва выказаўся адносна патрабаваньняў Захаду вызваліць палітвязьняў, уключна з Казуліным, і параўнаў гэтага апазыцыянэра з выкарыстанай туалетнай паперай. Як рэагуюць на гэта ЗША?

-- Я лічу гэта ганебным. Давайце не забывацца пра тое, чаму Казулін знаходзіцца ў беларускай турме. Ён арганізаваў акцыю пратэсту ў сувязі з тым, што міжнародная супольнасьць выказала свой сумнеў у справядлівасьці прэзыдэнцкіх выбараў. За гэта ён атрымаў пяць з паловай гадоў турмы. Ягоная жонка памерла ад раку ў часе яго знаходжаньня ў зьняволеньні. Нядаўна беларускія ўлады арыштавалі маладога хлопца Андрэя Кіма. Ён атрымаў паўтара году турмы ізноў жа за несанкцыянаваныя дзеяньні прадпрымальнікаў. Я лічу, што камэнтары Лукашэнкі абуральныя.

-- Як вы лічыце, чаму беларускія ўлады вырашылі трымаць гэтых людзей за кратамі?

-- Я магу толькі ўявіць, што Лукашэнка адчувае пагрозу: калі б Аляксадар Казулін быў бы вызвалены і змог бы свабодна атрымаць падтрымку ў краіне. Дамова, якая была падпісаная зь беларускімі ўладамі – што ўсіх шасьцёх палітвязьняў вызваляць адначасова. Беларускія ўлады апынуліся або няздольнымі, або не захацелі – я думаю, зразумела, што не захацелі, – вызваліць Аляксандра Казуліна, і гэта, магчыма, таму, што адчуваюць пагрозу зь яго боку.

-- У сваёй прамове ў аўторак Лукашэнка назваў апазыцыянэраў “групай адвязаных гультаёў, якім захацелася пайграць у рэвалюцыянэраў”. А як бы вы апісалі беларускую апазыцыю?

-- Я магу толькі апісаць іх як сьмелых людзей. Рабіць тое, што яны робяць, ведаючы бязьлітаснасьць рэжыму – гэта сьмела. Сяргей Парсюкевіч, другі зьняволены, які быў нядаўна асуджаны да двух з паловай гадоў, таксама арганізоўваў дэманстрацыю. Таму я не дзіўлюся, што Лукашэнка накінуўся на гэтых людзей. Але я думаю, што любы, хто паглядзіць, што яны робяць, назаве іх сьмелымі. Фактам ёсьць, што яны – беларуская моладзь, і зь імі зьвязана сьветлая будучыня для гэтай краіны і людзей, што там жывуць.

-- Ну і ўрэшце: чаго ЗША, Захад, уся міжнародная супольнасьць чакаюць ад Беларусі?

-- На маю думку, беларускі ўрад вядзе да далейшай ізаляцыі краіны. Я думаю, што беларускі народ хоча таго ж, чаго і эўрапейцы, і амэрыканцы, і людзі ва ўсім сьвеце. Для беларусаў гэта – магчымасьць цалкам інтэгравацца ў Эўропу, мець магчымасьць свабодна выбіраць сабе кіраўніцтва, свабодна выказвацца наконт праблемаў, якія іх хвалююць, не баючыся быць арыштаванымі і кінутымі ў турму.

Написать комментарий 14

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях