24 ноября 2024, воскресенье, 18:30
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Участники «Процесса 14-ти» комментируют приговоры: «Позор, что такое происходит в европейской стране»

2

Все осужденные по делу «Процесс 14-ти» признали приговор чрезмерно жестоким и несправедливым и заявили, что будут обжаловать решение суда в судах высшей инстанции и сообщат о приговоре в международные правозащитные организации.

Суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў моладзевых актывістаў, абвінавачаных ва ўдзеле ў масавых беспарадках у часе акцыяў прадпрымальнікаў 10 і 21 студзеня.

Самае жорсткае пакараньне атрымаў Андрэй Кім, які прызнаны судом вінаватым у тым, што ён ударыў міліцыянта, і пакараны на 1,5 гады турмы. Уладзімеру Сяргееву і Антону Койпішу прысуджаныя штрафы памерам у 3,5 мільёна рублёў, астатнім - па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў у спэцустановы. Яны будуць адбываць пакараньне па месцы працы з утрыманьнем пэўнай сумы заробку, ня змогуць пакідаць свой раён жыхарства без дазволу, выяжджаць за мяжу, павінны будуць адзначацца ў міліцыі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Міхаіл Крываў: “Я чакаў, што правасудзьдзе будзе менавіта такім. Але ўсё адно абурэньне схаваць цяжка. Судзьдзя проста перакручвала факты. Яна вінаваціла нават болей, чым было у паказаньнях сьведкаў. Па справе Андрэя Кіма наагул няма ніякіх словаў. Яна кажа, што відэматэрыялы цалкам даказваюць віну. Хоць на здымках нічога не было відаць… Ганьба, што такое адбываецца ў 21-м стагодзьдзі ў эўрапейскай краіне. Нашыя адвакаты абскардзяць гэты прысуд”.

Алесь Стральцоў: “Прысуд успрымаю як палітычна матываваны. Юрыдычных доказаў таго, што я груба парушаў грамадзкі парадак нідзе няма. Суд не знайшоў, і сьледзтва гэтых доказаў не выявіла, ніводны са сьведкаў на мяне не паказаў. Таму я лічу, што падставай для суду нада мною стала мая грамадзкая пазыцыя... Перакананы, што прысуд быў напісаны да пачатку сьледзтва і суду. Я ўпэўнены, што мы ўсе будзем абскарджваць гэты прысуд”.

Алесь Чарнышоў: “Мне, як і большасьці, далі 2 гады абмежаваньня волі. Перажыў... Я гэтага і чакаў, пасьля таго, што для мяне запрасіў пракурор. Я болей хваляваўся за Андрэя Кіма – гэта страшны прысуд”.




Аляксей Бондар: “Я цяжка успрыняў толькі прысуд Андрэю, з-за яго маці… А для ўсіх нас, на жаль, гэта было прадказальна. Я здагадваўся, што так і будзе, але не хацелася быць чорным прарокам. Сюрпрызаў чакаць не выпадае. Існасьць гэтай ўлады была вядомая і раней. Гэты прысуд – у шэрагу фарсавых працэсаў, якія адбываюцца ўжо даўно. Зразумела, будзем абскарджваць, бо з гэтым беззаконьнем трэба змагацца ў тым ліку і законнымі мэтадамі. Будзем абскарджваць да самага канца: Вярхоўны суд, а пасьля і Эўрапейскі суд па правах чалавека”.

Тацяна Цішкевіч: “Натуральна, што прысуд будзем абскарджваць. Я шакаваная толькі прысудам Андрэю Кіму. Вельмі шкада ягоную маці. Яна вельмі дрэнна сябе адчувала на працэсе”.




Уладзімер Сяргееў: Я атрымаў штраф. І, можна сказаць, задаволены – будзе падарункам на дзень народзінаў. Аднак усё гэта азмрочана прысудам Кіму і тым, што маіх сяброў пакаралі неабгрунтавана жорстка. Тое, што нас усіх прызналі вінаватымі, лічу, ганебна”.



Арцём Дубскі: “Мяне цалкам незаконна, як я лічу, асудзілі. Больш за ўсё мяне ўразіў прысуд Кіму, якому далі паўтары гады турмы літаральна ні за што. Абвінавачаньне проста высмактанае з пальцу. Можна любога, хто ходзіць на мітынгі, схапіць і зьвінаваціць у чым заўгодна. Два гады мы будзем сплачваць нейкую частку грошай – гэта не самае горшае, але прысуд усё адно несправядлівы”.


Міхась Пашкевіч: “На 2 гады мы сталіся закладнікамі любой дробязі, якая можа з намі здарыцца. Насамрэч, мы застаёмся пад той мерай стрыманьня, якая была нам абраная. Зараз за любую дробязь, нават за пераход вуліцы ў неўсталяваным месцы, можна выправіцца на Валадарку. Я не магу сказаць, што гэта добры прысуд. Мы робімся закладнікамі свайго мінулага і сяброўства ў грамадзкіх арганізацыях. Актыўная палітычная дзейнасьць для нас сёньня немагчымая”.

Засуджанага да 1,5 зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму Андрэя Кіма міліцыя адразу пасьля вынясеньня прысуду адвезла ў сьледчы ізалятар.





Антон Койпіш у часе вынясеньня прысуду быў шпіталізаваны ў пераднепрытомасным стане.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях