«Евроньюс» сообщил о голодовке Александра Козулина
3- 25.02.2008, 9:41
Сразу два телесюжета, связанные с белорусскими событиями, появились 25 февраля утром в новостях телеканала "Евроньюс".
Па-першае, тэлевізійшчыкі распавялі пра галадоўку Аляксандра Казуліна, якога беларускія ўлады не адпускаюць на пахаванне жонкі. “Еўраньюс” нагадвае, што Аляксандр Казулін быў кандыдатам у прэзідэнты і асуджаны за арганізацыю масавых акцый пратэсту пасля прэзідэнціх выбараў 2006 году.
У другім сюжэце распавядалася пра паспяховыя гастролі ў Лондане беларускага “Свабоднага тэатру”. Як паведамляе тэлеканал, у Беларусі яго спектаклі знаходзяцца пад забаронай, а вось у сталіцы Англіі гастролі беларускіх артыстаў прайшлі з аншлагам. Дарэчы, свой апошні спекталь трупа “Свабоднага тэатру” прысвяціла Ірыне Казулінай, пра смерць якой артысты дазналіся літаральна за 5 хвілін да выступлення, паведамляе "Радыё Рацыя".