25 ноября 2024, понедельник, 2:34
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Власти запугивают предпринимателей: поддержишь забастовку - лишим торгового места

25

Могилевские и бобруйские предприниматели 10 декабря поддержат всебелорусскую акцию протеста. Администрации рынков уже предупреждают торговцев — если они в этот день не будут работать, их лишат торговых мест.

У Бабруйску прадпрымальнікаў пакуль не палохаюць. Тым часам горацкія прадпрымальнікі наракаюць на нястачу інфармацыі пра акцыю пратэсту 10 сьнежня.

Магілёўскі прадстаўнік грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Сяргей Фамін сказаў «Радыё Свабода», што гандляры вырашылі выйсьці дзясятага сьнежня на працу, аднак тавар прадаваць ня будуць.

«Адміністрацыі некаторых рынкаў сказалі, што хто ня выйдзе гандляваць дзясятага чысла без паважнай прычыны, тых пазбавяць гандлёвых месцаў. Людзі вырашылі выйсьці й не гандляваць, толькі прысутнічаць на працоўным месцы. Яны такім чынам нібыта падтрымалі акцыю пратэсту й выйшлі на працоўныя месцы», - тлумачыць Сяргей Фамін.

У Бабруйску прадпрымальнікі пагрозаў пакуль ня чулі. На працу дзясятага сьнежня выходзіць яны не зьбіраюцца.

«Павінны ўсе ня выйсьці на працу. Я так разумею і гавораць так усе. А як там атрымаецца, я ня ведаю», — мяркуе адна з бабруйскіх прадпрымальніц.

Горацкія прадпрымальнікі пра акцыю пратэсту 10 сьнежня амаль нічога ня ведаюць.

«Пра гэта мы краем вуха чулі, але ня ведаем падрабязнасьцяў. Проста чулі такое во: «Дзясятага акцыя». А што за акцыя — ці гэта прадпрымальнікі, ці яшчэ нешта?...» — паведаміў горацкі прадпрымальнік Віктар Каралькоў.

Нагадаем, летась у студзені і лютым на плошчу Леніна ў Магілёве й Бабруйску пратэставаць супраць указу Аляксандра Лукашэнкі, што забараняў прадпрымальнікам выкарыстоўваць працу найманых асобаў, якія не даводзяцца ім сваякамі, выходзілі некалькі соцень гандляроў.

Зараз у Цэнтральным судзе адбываецца суд над актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандрам Баразенкам, які быў арыштаваным 27 кастрычніка проста ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт.

Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачаных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арк. 342 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года. Паказальна, што арышт адбыўся фактычна адразу пасля адмены Еўразвязам санкцыяў у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Написать комментарий 25

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях