24 ноября 2024, воскресенье, 22:37
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Шумченко призывает оппозицию не поддерживать акцию предпринимателей

63

Активисты объединения «Перспектива», которые подали заявку в Мингорисполком на проведение марша протеста 15 декабря, сообщили, что это будет акция исключительно предпринимателей.

Яны маюць намер зьвярнуцца да лідэраў палітычных партый з просьбай, каб у шэсьці ня ўдзельнічалі людзі з атрыбутыкай і плякатамі, не адпаведнымі мэтам дадзенай акцыі. Патрабаваньні прадпрымальнікаў носяць выключна эканамічны характар, кажуць яны.

На прэсавай канфэрэнцыі лідэр аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Перспэктыва» Анатоль Шумчанка нагадаў аб мэтах акцыі, перадае «Радыё Свабода».

«Мэты маршу — захаваць ранейшыя ўмовы працы для індывідуальных прадпрымальнікаў, то бок захаваць каэфіцыент увознага ПДВ 2,0. Захаваць пункт 275 указу, які дазваляе нам увозіць тавары, якія маюць паходжаньне з трэціх краінаў, без дакумэнтаў і плаціць за гэта каэфіцыент 1,5. Стварыць рабочую группу», - паведаміў Анатоль Шумчанка

У заяўцы ў Менгарвыканкам арганізатары просяць улады дазволіць сабрацца каля Акадэміі навук а 13:00 і прайсьці вуліцай Сурганава на плошчу Бангалор, дзе адбудзецца мітынг.

Лідэр «Пэрспэктывы» паведаміў, што ёсьць два варыянты разьвіцьця падзеяў. Першы — калі ўлады дазволяць акцыю, то арганізатары гарантуюць забесьпячэньне грамадзкага парадку. Другі — у выпадку адмовы яны здымаюць зь сябе ўсялякую адказнасьць за стыхійны характар маршу.

Анатоль Шумчанка запэўніў, што ў выпадку, калі ўлады да 15 сьнежня адмовяцца ад увядзеньня новых мытных падаткаў, акцыя праводзіцца ня будзе.

Берасьцейскі актывіст «Пэрспэктывы» Віктар Чайкоўскі апавёў, што ў Берасьці вялікімі тэмпамі расьце беспрацоўе. Зачыніліся некалькі заводаў, у тым ліку электралямпавы і электрамэханічны. У Берасьці шмат трыкатажных фірмаў, якія набываюць сыравіну ў Турэччыне і Ўкраіне. Апошнім часам яны пачалі пераводзіць сваю вытворчасьць у суседнюю Ўкраіну. Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ня змогуць плаціць новыя мытныя падаткі, папоўняць шэрагі беспрацоўных.

На адным з транспарантаў на маршы прадпрымальнікаў, які мае адбыцца 15 сьнежня, будзе напісана: «Новыя ўмовы для ІП — годны ўнёсак у сусьветны крызіс». Заяўнікі акцыі сьцьвярджаюць, што скарачэньне колькасьці прадпрымальнікаў — злачынства з боку ўладаў, бо людзі будуць распаўсюджваць тавары на прадпрыемствах і ў пад’ездах, ня ўносячы ў бюджэт ніякіх падаткаў. Апроч таго, эканамічная эміграцыя падвысіцца ў некалькі разоў.

Написать комментарий 63

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях