Оппозиционерам отказали в проведении пикетов против строительства АЭС
2- 14.11.2008, 13:46
Островецкий районный исполнительный комитет отказал общественным активистам Николаю Уласевичу и Ивану Круку в проведении на территории Островецкого района Гродненской области информационных пикетов.
Заяўкі падаваліся на правядзенне ў лістападзе пяці інфармацыйных пікетаў (двух у Астраўцы, па аднаму ў Міхалішках, Варнянах і Гервятах) супраць пабудовы на тэрыторыі раёну атамнай электрастанцыі, нагадвае праваабарончы цэнтар «Вясна».
Грамадзка-палітычныя актывісты мелі намер давесці мясцоваму насельніцтву праўду пра ўсю небяспеку і наступствы пабудовы АЭС на тэрыторыі раёну, які на сёння ёсць адным з экалагічна чысцейшых у Беларусі і адным з найбольш перспектыўных для развіцця турызму.
Першы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкаму В.А. Славінскі, які падпісаў адмову, знайшоў вельмі незвычайную для гэтага прычыну.
«... отказано, так как цели и способы проведения пикетирования превышают требования, изложенные в Законе Республики Беларусь от 30 декабря 1997 г. №114-3 “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь», - паведамляецца ў адмове.
Іван Крук і Мікалай Уласевіч катэгарычна ня згодныя з такой дзіўнай трактоўкай заканадаўства і маюць намер дамагацца законнасці ў судовым парадку.