26 ноября 2024, вторник, 4:48
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Потомки Радзивиллов передали Беларуси ценные материалы

2

Представители магнатского рода Радзивиллов передали Беларуси материалы по истории своих предков, сообщается в пресс-релизе посольства Беларуси в Польше.

Перадача адбылася ў Варшаве падчас сустрэчы пасла Беларусі ў Польшчы Паўла Латушкі з польскімі прадстаўнікамі роду Мацеем і Каралем Радзівіламі. Яны перадалі два арыгінальныя прыжыцьцёвыя гравюрныя партрэты XV і XVI стагодзьдзяў Януша і Мікалая Радзівілаў. Гравюры набыў Мацей Радзівіл на аўкцыёнах у Германіі. Акрамя таго, былі перададзены лічбавая копія партрэта Барбары Радзівіл і актуалізаванае генеалагічнае дрэва роду Радзівілаў. Нашчадкі Радзівілаў выказалі жаданьне ўбачыць гэтыя падарункі ў адноўленым Радзівілаўскім замку ў Нясвіжы, а таксама выказалі гатоўнасьць аказаць фінансавую дапамогу ў вырабе якасных лічбавых копій партрэтаў Радзівілаў, якія знаходзяцца ў музеях Варшавы.

Міністэрства культуры Польшчы афіцыйна праінфармавала амбасаду, што ў адпаведнасьці са зваротамі дыпмісіі вядзецца праца па падрыхтоўцы лічбавых копій 48 партрэтаў Радзівілаў, якія знаходзяцца ў фондах варшаўскіх музэяў, для перадачы ў экспазыцыю Нясьвіскага замка.

Пры садзейнічаньні амбасады 2—4 кастрычніка ў Нясвіжы адбудзецца пасяджэньне групы беларускіх і польскіх экспэртаў па пытаньнях нясьвіскіх помнікаў з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы, а таксама англійскага навукоўца Анджэя Цеханавецкага.

Разам з Міністэрствам культуры Польшчы амбасада займаецца арганізацыяй ў другой палове кастрычніка гэтага года стажыроўкі групы беларускіх спецыялістаў, якія ствараюць музэйную экспазыцыю ў Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку "Нясьвіж". Стажыроўку плянуецца правесьці на базе Каралеўскага замка, Нацыянальнага музэя Польшчы і Вілянаўскага палацава-замкавага комплексу ў Варшаве.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях