24 ноября 2024, воскресенье, 11:30
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Ветэранам і афганцам вярнулі льготы на праезд

10
Ветэранам і афганцам вярнулі льготы на праезд

Гэта адбылося дзякуючы міжурадаваму пагадненню, якое ў 1993 годзе ў Маскве падпісаў Вячаслаў Кебіч. Пагадненне аказалася больш значным за закон аб ільготах, і цяпер ветэранам і афганцам ізноў можна ездзіць бясплатна на гарадскім, прыгарадным і нават чыгуначным транспарце.

Дырэктар агенцтва “Мінсктранс” Васіль Лаўрыновіч пацвердзіў Еўрарадыё, што льготы сапраўды вярнулі, і зараз нават ветэраны і афганцы з краін СНД маюць права бясплатна ездзіць у Беларусі.

Гэта міжнароднае пагадненне было падпісана 12 сакавіка 1993 года ў Маскве кіраўнікамі ўрадаў краін СНД. Па словах дырэктара агенцтва "Мінсктранс" Васіля Лаўрыновіча, цяпер міжурадавае пагадненне, падпісанае Кебічам амаль 15 гадоў таму, мае большую вагу, чым закон Беларусі аб ільготах.

“Нормы пагаднення прадугледжваюць больш шырокія льготы на праезд для паказаных у пагадненні асобаў, чым нормы Закону Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзянаў”, - кажа Лаўрыновіч.

Такім чынам, згодна з міжурадавым пагадненнем, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама воіны-інтэрнацыялісты ў адпаведнасці з Дадаткам 3 маюць права на бясплатны праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце.

Дарэчы, згодна з пагадненнем, ільготным праездам могуць карыстацца і тыя, хто суправаджае інвалідаў вайны.

Даведка:

У 2007 годзе у Беларусі пражывала каля 65 тысяч ветэранаў ВАВ, з іх 15 тысяч чалавек — інваліды ВАВ І і ІІ груп. Паводле закону аб ільготах, ільготы пакідаліся толькі інвалідам. Цяпер усе 65 тысяч ветэранаў змогуць ездзіць бясплатна. На сённяшні дзень у Беларусі жыве 21 тысяча воінаў-афганцаў, яны таксама маюць права на бясплатны праезд.

Такім чынам, ільготнага праезду пазбаўленыя толькі школьнікі, студэнты, пенсіянеры і “чарнобыльцы”.

Написать комментарий 10

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях