У Нямеччыне патрабуюць забараніць імпарт сельгаспрадукцыі з Беларусі
5- 22.04.2024, 10:33
- 2,338
З такой ініцыятывай выступіла апазіцыйная партыя ХДУ/ХСУ.
Фракцыя апазіцыйнага кансерватыўнага блока ХДУ/ХСУ у бундэстагу патрабуе ўзмацніць санкцыі супраць рэжымаў Беларусі і Расеі. Забараніць імпарт сельгаспрадукцыі, паведамляе DW.
Даходамі ад экспарту сельгаспрадукцыі Уладзімір Пуцін фінансуе толькі вайсковую эканоміку Расеі, гаворыць экспэрт ХДУ/ХСУ у пытаннях сельскагаспадарчай палітыкі Альберт Штэгеман. Нямецкі палітык мяркуе, што падвышэнне мыт на расейскае і беларускае збожжа - недастатковая мера.
У сакавіку Financial Times пісала, што ў 2023 годзе аб'ём імпарту збожжавых, насення алейных культур і прадуктаў іх перапрацоўкі з Расеі ў ЕЗ склаў 4 мільёны тон. Гэта рэкордны паказчык, роўны 1 адсотку ад аб'ёму спажывання гэтых тавараў у Еўразвязу.
Раней з заклікам забараніць імпарт у ЕЗ збожжа з Беларусі і Расеі выступілі Літва, Латвія, Эстонія, Польшча і Чэхія.