Зяленскі падоўжыў вайсковае становішча і ўсеагульную мабілізацыю
- 9.05.2024, 19:15
- 2,394
Да жніўня.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў законапраекты аб падаўжэнні ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі ў краіне на 90 дзён, да 11 жніўня 2024 года, вынікае з картатэкі законапраектаў Вярхоўнай рады.
Дэпутат парламента Яраслаў Жалязняк падкрэсліў, што гэта ўжо 11-я пастанова аб дзеянні ваеннага становішча з пачатку вайны, паведамляе агенцтва УНН.
Адпаведныя законапраекты Зяленскі ўнёс у Вярхоўную раду 6 траўня. Украінскі парламент прагаласаваў за працяг ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі 8 траўня.