20 траўня 2024, панядзелак, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі дрон пашкодзіў расейскі НПЗ, пераадолеўшы рэкордныя 1 500 кіламетраў

9
Украінскі дрон пашкодзіў расейскі НПЗ, пераадолеўшы рэкордныя 1 500 кіламетраў

Беспілотнік атакаваў прадпрыемства ў Башкартастане.

Раніцай 9 траўня ўкраінскі дальнабойны робат пашкодзіў НПЗ "Газпрам нафтахім Салават" у расейскай рэспубліцы Башкартастан.

Пра гэта паведаміў суразмоўца «Украінскай праўды» у СБУ

Беспілотнік трапіў ва ўстаноўку каталітычнага крэкінгу нафты.

Са слоў крыніцы выдання гэта быў дрон Службы бяспекі Украіны, які ўстанавіў гістарычны рэкорд, пераадолеўшы адлегласць на 1500 км.

"Газпрам нафтахім Салават" з'яўляецца адным з найбуйнейшых у Расеі вытворчых комплексаў у нафтаперапрацоўцы і нафтахіміі. Ён спецыялізуецца на вытворчасці бензіну, дызпаліва і іншых тыпаў нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках