29 красавiка 2024, панядзелак, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы памежнікі знайшлі незвычайны паветраны шар з Беларусі

8
У Польшчы памежнікі знайшлі незвычайны паветраны шар з Беларусі

Што гэта было?

У суботу, 9 сакавіка, апоўдні ў польскіх СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што польскія памежнікі знайшлі паветраны шар на мяжы з Беларуссю. Абʼект быў зоне адказнасці Памежнай службы Польшчы ў Кузніцы.

«У наваколлях вёскі Мінкаўцы недалёка ад Сакулкі Падляскага ваяводства быў знойдзены падазроны абʼект», – было сказана ў паведамленні.

Аказалася, што ў яго зусім не шпіёнскае прызначэнне, паведамляе радыёстанцыя RMF FM.

Шар заўважылі недалёка ад вёскі Мінкаўцы, у гміне Шудзялава. Аднак гэта не быў шпіёнскі ці разведвальны аэрастат. «Гэта паветраны шар для кантрабанды, да яго былі прымацаваныя цыгарэты. Падрабязную інфармацыю і фатаграфіі мы дамо ў панядзелак», – пацвердзіла маёр памежнай службы Польшчы Катажына Здановіч.

Паводле ацэнак памежнікаў, такі кантрабандны аэрастат можа перамяшчаць амаль 20 блокаў цыгарэт. «Гэта ўжо нешта для кантрабандыстаў, і яны выкарыстоўваюць розныя метады», – дадала прадстаўніца польскіх памежнікаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках