Гарадзенскі перавознік прыдумаў геніяльны ход, як хутка пераехаць мяжу аўтобусу
21- 27.03.2024, 21:55
- 27,674
І сэканоміў 24 гадзіны.
Гісторыяй паездкі з Гародні ў Варшаву падзяліўся чытач «АвтоГродна». Ён расказаў, што аўтобус выехаў з Гародні ў Варшаву 24 сакавіка ў нядзелю а 01:00. квіток каштаваў 120 рублёў.
А ўжо а 6.00 25 сакавіка аўтобус прайшоў мяжу і паехаў далей. Як гэта атрымалася?
Калі аўтобус прыехаў на мяжу, наперадзе была вялікая чарга. Але пасажыраў чакаў сюрпрыз. Ім сказалі выйсці з аўтобуса і ісці наперад - перасаджвацца ў іншы аўтобус гэтай жа фірмы, які стаяў блізка да шлагбаўма.
Пасажыры мяркуюць, што такім чынам ім сэканомілі дзень чакання на мяжы.