29 красавiка 2024, панядзелак, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія краіны яшчэ выдаюць шэнгенскія візы беларусам

5
Якія краіны яшчэ выдаюць шэнгенскія візы беларусам

І як іх атрымаць.

Канал для праграмістаў Dzik Pic паглядзеў, якія краіны і на якіх умовах даюць шэнгенскія візы беларусам, піша dev.by.

Італія

Італія рэдка выдае адмовы і шчодрая на тэрміны віз, але трэба ўлічваць асаблівасці запісу на падачу.

Варыянт 1 - праз візавы цэнтр Італіі ў Менску. Час ад часу на сайце выкідваюць слоты, але іх хутка разбіраюць. Таму некаторыя карыстаюцца такой опцыяй як «жывая чарга».

Менчукі павінныя прыйсці на Нямігу 40 і запісацца ў сшытак у «адміністратара Алега». Потым чакаць сваёй чаргі на ганку ВЦ з гатовымі дакументамі і свежым асабістым кабінетам (анкета актыўная 10 дзён). Чым меншы ваш нумар у сшытку, тым хутчэй вы патрапіце ўнутр.

Жыхары іншых гарадоў замест гэтага пасылаюць заказны ліст з копіямі пашпарта на адрас ВЦ.

Варыянт 2 - праз пасольства паводле папярэдняга запісу. Але і ён зараз недаступны - занадта шмат ахвочых.

Калі ў вас ёсць сваякі-грамадзяне Італіі або ў вас саміх ёсць італьянскі ДНЖ, можаце адправіць запыт праз электронную пошту mailto:[email protected], прыклаўшы да ліста запрашэнне і дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва заяўніка з асобая, якая запрашае.

Варыянт 3 - купіць тур праз турфірму. З водгукаў, калі ў вас ёсць шэнгены іншых краін і паездкі ў Італію ў мінулым, ёсць усе шанцы атрымаць гадавую візу.

Тэрміны чакання пашпарта з візай: да 15 каляндарных дзён.

Нямеччына

Тут лепш падавацца на гасцявую візу - у такім выпадку можаце атрымаць візу нават на 5 гадоў. А вось турыстычную могуць даць аднаразовую.

Запаўняеце форму і дасылаеце запыт на сайце, а дату ўжо прызначыць само консульства (але гэта можа заняць да 8 месяцаў). І выбраць жаданую колькасць не атрымаецца, што далі, то далі.

Памятайце - немцы любяць усе дакументы ў папяровым выглядзе з перакладам на ангельскую або нямецкую. І будзьце гатовыя да невялікай размовы - як у візавым цэнтры ў той жа дзень, так і пасля праз тэлефон. Напрыклад, вас могуць спытаць, якія візы былі да гэтага і як вы іх выкарыстоўвалі.

Пасольства Нямеччыны ў Менску таксама прадстаўляе Аўстрыю, Бэльгію, Люксембург, Нідэрланды, Славенію. Дакументы для адкрыцця віз у гэтыя краіны можна падаць аналагічным спосабам на сайце пасольства.

Тэрмін разгляду ў сярэднім да 14 дзён.

Гішпанія

З чэрвеня 2023-га ў Менску зноў пачаў працаваць гішпанскі візавы цэнтр. Гэта значыць, асабіста падаваць дакументы ў Маскве ўжо не трэба, гэтым зоймецца аператар.

На сайце ВЦ можна паспрабаваць запісацца самастойна, але з набліжэннем сезона лоўля слотаў ўскладняецца (плюс сайт вісне). Прыйдзецца ці ўвесь час маніторыць рэсурс, ці падпісвацца на боты-радары (накшталт @SpainAppointment_bot).

Уважліва запаўняйце асабістыя звесткі - за кожную памылку давядзецца даплачваць ВЦ. І будзьце гатовыя да аднаразовай або кароткаскорачнай візы: мяркуючы з паведамленняў у чатах, больш чым на тры месяцы гішпанскую візу атрымліваюць адзінкі.

Тэрмін разгляду: прыкладна 15 дзён.

Вугоршчына

Краіна прымае заяўкі на турыстычныя візы/гасцявыя візы толькі праз VFS Global.

Выключэннем з'яўляецца наведванне блізкіх сваякоў. Запіс на падачу ў такім выпадку адбываецца праз пошту консульскага аддзела пасольства: mailto:[email protected] - з прымацаваным запрашэннем, копіяй пашпарта заяўніка і кантактным нумарам тэлефона пры наяўнасці свабодных месцаў.

Яшчэ адзін варыянт, які дорыць магчымасць мульцівізы, - гэта тур ад акрэдытаванай фірмы. Але ў такім выпадку вам сапраўды давядзецца з'ездзіць у гэта падарожжа.

Таксама Вугоршчына прымае дакументы для адкрыцця віз у Швайцарыю.

Тэрміны разгляду дакументаў: 14 дзён, але можа быць і болей.

Грэцыя

Падаць дакументы можна ў Менску, Віцебску і Берасці. Для запісу трэба зарэгістравацца на сайце Візавага цэнтру Грэцыі. З водгукаў у тэматычных чатах, краіна рэгулярна "выкідвае" даты на запіс.

Але з набліжэннем сезона злавіць слот становіцца ўсё складаней, а загадзя зрабіць візу не выйдзе: з мінулай статыстыкі 85% выдадзеных віз - аднаразовыя пад паездку.

Спіс дакументаў (патрэбныя аплачаныя броні білетаў, але калі паедзеце па зямлі, іх можна замяніць маршрутным лістом). Тэрміны разгляду: да 20 дзён.

Харватыя

Варыянт для самых адчайных. У 2023-м першым тым, хто падаўся на шэнген месяцамі, не вярталі пашпарт, а потым у іх была аднаразовая віза. Зараз пашпарты аддаюць крыху хутчэй, але большасць віз усё адно разавыя (пад паездку).

Калі вы ўсё ж накіраваныя на гэтую краіну, то злавіць дату можна тут.

Тэрміны разгляду: як пашанцуе.

Іншыя краіны

Данія (візавы цэнтр у Менску);

Швайцарыя (візавы цэнтр у Маскве);

Швэцыя (візавы цэнтр (у Маскве);

Нарвегія (візавы цэнтр у Менску).

Але Скандынавія - рызыкоўная справа. Напрыклад, у выпадку з Даніяй і Нарвэгіяй дакументы адпраўляюцца ў Лондан. Гэта не самае лаяльнае пасольства, так што на працяглую, шматразовую візу разлічваць не варта.

Акрамя таго, Данія, Нарвэгія і Швайцарыя спаганяюць не 35 еўраў, а 80 еўраў консульскага збору.

Славакія і Партугалія - для гасцявой візы. Дакументы прымаюць не толькі праз ВЦ, але і праз славацкае пасольства ў Менску.

Славакія яшчэ патрабуе запрашэнне, заверанае аддзелам Паліцыі ў справах замежнікаў сваёй краіны. І падавацца на славацкую візу тыпу D - толькі праз пошту mailto:[email protected].

Францыя (амбасада ў Менску) рызыкоўны варыянт: дату злавіць вельмі складана, але калі атрымаецца - візу дадуць не кароткатэрміновую.

Можна паспрабаваць запісацца праз аўтобусныя туры ці гасцявыя запрашэнні ад сяброў/сваякоў. Дакументы для падачы праз Францыю тут.

Балгарыя (амбасада ў Менску) і Румынія (амбасада ў Менску) паведамілі, што з 1 красавіка пачнуць выдаваць турвізы беларусам. Але інфармацыі аб дакументах на сайтах пасольстваў яшчэ няма.

У пасольстве Балгарыі нам параілі глядзець спіс дакументаў для візы тыпу С, у пасольстве Румыніі, здаецца, нікога жывога пакуль наогул няма.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках