29 красавiка 2024, панядзелак, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта сапраўдны разрыўны эфект»

1
«Гэта сапраўдны разрыўны эфект»

Як украінскія спецслужбы перагулялі расейскія.

Інтэрв'ю кіраўніка СБУ Васіля Малюка зрабіла «на балотах» разрыўны эфект. Нешта не памятаю, ад якога інтэрв'ю расейцаў чапляла б больш, піша палітолаг Тарас Загароднюк для censor.net.

Увечары інтэрв'ю выйшла на адным з украінскіх тэлеканалаў, а ўжо да раніцы наступнага дня кішэнны суд Крамля ў Маскве заявіў аб «завочным арышце кіраўніка СБУ».

Што ж сказаў Малюк у сваім інтэрв'ю, што так зачапіла расейцаў?

Па-першае, справа не ў словах, а ў тым, што вораг ведае - усе гэтыя словы падмацаваныя справамі. Служба актыўна гуляе супраць расейцаў і мае адчувальныя поспехі. А яны могуць адказваць толькі «завочнымі арыштамі».

Па-другое, у інтэрв'ю прыведзены шэраг каларытных дэталяў спецаперацый, хаця Малюк і не стаў афіцыйна пацвярджаць, што за ліквідацыяй шэрагу вайсковых злачынцаў стаіць СБУ.

Экс-нардэп Ківа скончыў сваё бяздарнае жыццё ад куль калібрам 9×19 мм пасля кантрольнага ў галаву.

Прапагандыст і забойца Татарскі атрымаў падарункавы бюст, начынены ўзрыўчаткай.

«Міністра ўнутраных спраў ЛНР» Карнета выбухоўка «знайшла» ў барбершопе падчас галення.

А «генпракурор» так званай «ЛНР» Гарэнка ў прамым сэнсе «выгарэў на працоўным месцы» ад 800 грам пластыду.

Вайсковы злачынец Прылепін узарваўся ў аўто на супрацьтанкавай міне. Ён застаўся жывы, але без геніталіі.

А акрамя ліквідацыі здраднікаў ёсць і выбухі на расейскіх НПЗ - адна з ключавых аперацый апошніх месяцаў. З 1 сакавіка Расея афіцыйна поўнасцю спыніла экспарт бензіну. Таксама выраслі кошты ўнутры краіны.

Увогуле ўжо здзейснена 13 паспяховых атак на расейскія НПЗ, якія ўжо на трэць скарацілі экспарт расейскіх нафтапрадуктаў.

Не варта забываць і аб марскіх перамогах Украіны, якія забяспечылі марскія дроны Sea Baby і «Мамай». На сённяшні дзень ужо ўдалося паразіць 11 караблёў Расеі і разблакаваць Чорнае мора для караблёў ва ўкраінскія парты.

Асобны значны фрагмент размовы - контрвыведка. Са звестак службы, ліквідавана 47 агентурных сетак толькі летась. У іх склад уваходзілі рознакаліберныя здраднікі - ад дзейных народных дэпутатаў да прадстаўнікоў сіл абароны.

Як адзін з прыкладаў ліквідацыя сеткі, удзельнікі якой, на заданне ФСБ, прайшлі курсы аператараў баявых дронаў і планавалі знішчыць сістэму Patriot.

А яшчэ ёсць «агенты ў расах». Спіс іх злачынстваў - ад дзяржаўнай здрады да распальвання міжрэлігійнай варожасці. У інтэрв'ю гаворыцца, што падначаленыя Малюка не змагаюцца са святарамі ў цэлым, у службы ўзнікаюць пытанні толькі да тых, хто працуе супраць Украіны, прыкрываючы расай ФСБшныя мундзіры.

«Мы ніколі не паўтараемся і ідзём на крок наперадзе», – заявіў Малюк журналістам. Расейцы тут больш прагназаваныя. Пасля «завочнага арышту» кіраўнік ФСБ Бортнікаў патрабуе «аб'явіць СБУ тэрарыстычнай арганізацыяй». На гэта можа прагучаць першае рытарычнае ўкраінскае пытанне: «І што?»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках