29 красавiка 2024, панядзелак, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ўлады раптам разлюбілі армянскі каньяк

32
Чаму ўлады раптам разлюбілі армянскі каньяк

Раней у Беларусі нават адкрывалі супольнае прадпрыемства у разліве гэтага напою.

Санітарныя службы Беларусі знайшлі ў армянскім віне фарбавальнік, які не быў указаны на этыкетцы. У выніку галоўны санітарны лекар краіны Аляксандр Тарасенка забараніў увозіць і захоўваць усю прадукцыю «парушальніка» - армянскага «Арарацкага каньячнага завода», піша «Салiдарнасць».

Вельмі хутка знайшліся тыя, хто ўбачыў у гэтай суровай меры палітыку і помсту афіцыйнага Менска: «Лукашэнка адпомсціў армянам з-за адмовы Ерэвана выдаць беларускага апазіцыянера».

Размова пра Яраслава Новікава, якога затрымалі ў Арменіі на запыт беларускіх сілавікоў, а потым гарантавалі яму палітычны прытулак. Версія аб помсце не пазбаўленая логікі.

Па-першае, за суайчынніка заступілася Ціханоўская, якая гаварыла пра яго са спікерам армянскага парламента Аленам Сіманянам.

Па-другое, Арменія агулам раздражняе Менск сваім дрэйфам на Захад. Ды і асабістыя стасункі кіраўніка Беларусі з армянскім лідарам заўсёды былі далёкія ад сяброўскіх.

Дарэчы, палітыку ў гэтай каньячнай гісторыі ўбачылі нават расейскія Z-паблікі.

Нам жа застаецца толькі згадаць часы, калі армянскі каньяк настолькі не выклікаў пытанняў у санітарных лекараў і чыноўнікаў, што ў Беларусі нават адкрывалі супольнае прадпрыемства ў разліве гэтага напою.

«Армянскаму каньяку на Беларусі быць», - запэўніваў у ліпені 2012-га Лукашэнка, наведваючы ў СТАА «Армянскі стандарт».

Гэта была эпоха шматвектарнасці. Дакладней, спроб зрабіць яе яшчэ больш шматвектарнай. Час, калі сам Лукашэнка не раз і не два палохаў сваіх падначаленых небяспекай «палёту на адным крыле».

Відавочна, зараз гэты страх кудысьці падзеўся. І кіроўны рэжым цалкам ужо задавальняе планаванне з адключанымі рухавікамі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках