29 красавiка 2024, панядзелак, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не шукаем другога дна»

7
«Не шукаем другога дна»

На выездзе з Беларусі ў Польшчу рэкордныя чэргі аўтобусаў.

На выездзе з Беларусі ў Польшчу 25 сакавіка сабраліся рэкордныя чэргі аўтобусаў. Са звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, на 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве) выезду ў пункце пропуску "Брэст" чакала 45 аўтобусаў. Рэкорд быў зафіксаваны той жа ноччу - 68 аўтобусаў. Для параўнання: на працягу ўсяго лютага чарга ні разу не расцягвалася больш як на 13 аўтобусаў, піша MOST.

У памежных чатах пасажыры паведамляюць, што перавозчыкі паведамляюць ім аб пераносе рэйсаў на некалькі гадзін. Мабыць, транспарт не паспявае вярнуцца з папярэдняга рэйса да прызначанага часу. Для паскарэння абслугоўвання чаргі адкрылі "будку" - дадатковы канал для афармлення аўтобусаў.

Пры гэтым у зваротным кіпрунку - з Польшчы ў Беларусь - чэргаў аўтобусаў няма зусім або яны нязначныя.

Папярэдні аўтобусны калапс на мяжы прыпаў на доўгія выходныя ў Беларусі ў сувязі з 8 сакавіка. Але і тады чэргі былі меншыя — 25-40 аўтобусаў.

Сітуацыя з аўтобуснымі чэргамі ў пункце пропуску "Брэст — Тэрэспаль" рэзка пагоршылася з 1 сакавіка, калі Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — "Катлоўку" і "Прывалку". Рэйсавыя аўтобусы, якія рухаліся па маршрутах праз гэтыя памежныя пераходы, вымушаны былі перабудаваць шлях праз іншыя пункты пропуску, у тым ліку "Брэст", і нагрузка на яго ўзрасла.

Але перавозчыкі не змаглі аператыўна атрымаць дазвол на выкананне рэйсаў. У выніку ім давялося ехаць не як рэйсавыя, а як нерэгулярныя (турыстычныя) аўтобусы. Гэта расцягнула працягласць чакання на мяжы, бо рэйсавыя аўтобусы (у адрозненне ад турыстычных) ідуць асобнай чаргой.

20-30 гадзін у чарзе

У чатах удзельнікі прыводзяць розныя версіі пагаршэння сітуацыі на мяжы 22-25 сакавіка: “павелічэнне колькасці шоптураў з-за таго, што ліміты [ўвозу] могуць зменшыць, перанакіраванне гарадзенскіх аўтобусаў на Берасце, яны стаяць у чарзе турыстычных, у палякаў не працуе тэхнічны канал для аўтобусаў, па якім паралельна пускалі не моцна загружаны пасажырамі транспарт”.

Таксама пасажыры выказваюць меркаванне, што справа ў павелічэнні турыстычнай плыні праз школьныя канікулу і ў тым, што на 24 сакавіка ў Польшчы прыпала гандлёвая нядзеля — апошняя перад каталіцкім Вялікаднем.

З паведамлення крыніцы MOST у польскай кампаніі-перавозчыку, чаканне ў чарзе ў пікавыя перыяды можа расцягвацца на 20-30 гадзін, плюс час на праходжанне мяжы.

Тыя, хто не хоча чакаць, падсаджваюцца ў аўтобусы, якія стаяць у пачатку чаргі, - з даплатай за білет, асабліва калі гэта іншы перавозчык.

Прадстаўнік кампаніі, з якім удалося пагутарыць журналістам, не заўважыў якіх-небудзь новых прычын, якія маглі б расцягваць праходжанне мяжы. Паводле яго слоў, нічога не змянілася ў працы памежнікаў і мытні на беларускім баку мяжы. Таксама ён не пацвердзіў меркаванне аб узмацненні надглядаў у сувязі з тэрактам у расейскім “Крокус Сіці Холе”. Суразмоўца мяркуе, што асноўная прычына калапсу - закрытыя пераходы на мяжы з Літвой.

"Мы не шукаем другога дна", – адказаў ён на пытанне MOST аб тым, ці маглі ўзнікнуць новыя прычыны рэкордных чэргаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках