29 красавiка 2024, панядзелак, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія цыгарэты на «круглую суму» затрымалі ў Расеі

2
Беларускія цыгарэты на «круглую суму» затрымалі ў Расеі

Справай будзе займацца паліцыя.

У Смаленскай вобласці Расеі затрымалі буйную партыю беларускіх цыгарэт, паведамляе Цэнтральная мытная ўправа ФМС РФ.

Грузавы аўтамабіль спынілі для праверкі каля вёскі Альша. Пры надглядзе мытнікі знайшлі больш за 250 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт 27 найменняў. Іх везлі без дакументаў. Кошт партыі ацэньваецца на 30 млн расейскіх рублёў (322 тысячы даляраў).

Справай будзе займацца паліцыя. За перавозку тытунёвых вырабаў без спецыяльнай маркіроўкі прадугледжаная крымінальная адказнасць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках