28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У памежных з Літвой раёнах Беларусі не працавала мабільная сувязь

1
У памежных з Літвой раёнах Беларусі не працавала мабільная сувязь

Збоі назіраліся ў Браслаўскім раёне.

У памежных з Літвой раёнах Беларусі з пятніцы на суботу (22–23 сакавіка) не працавала мабільная сувязь. Гэтую інфармацыю пацвердзілі некалькі крыніцаў «Еврорадио».

«Тэхнічных працаў у тым рэгіёне не праводзілася»

– Амаль суткі ні інтэрнэт, ні мабільная сувязь ад МТС не працавалі, немагчыма было зрабіць элементарных дзеянняў, – расказалі жыхары памежных раёнаў, занепакоеныя напружаным становішчам на мяжы.

Журналісты пад выглядам мясцовых жыхароў звярнуліся з праблемай да мабільных аператараў, якія працуюць у Беларусі.

У кампаніях Life:) і А1 расказалі, што тэхнічных працаў у тым рэгіёне не праводзілася, таму сувязь павінна была працаваць без перабояў.

А ў кол-цэнтры МТС для праверкі звестак папрасілі назваць дзейны беларускі нумар тэлефона. Без гэтай інфармацыі там адмовіліся ад далейшых зносінаў.

У размове з адным з былых супрацоўнікаў МТС, які працаваў там больш за пяць гадоў, журналісты даведаліся, што мабільны аператар у рэальным часе ведае стан / загрузку ўсіх сваіх базавых станцый і называць нумар тэлефона для гэтага зусім неабавязкова.

Спецыяліст у нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак расказаў, што збоі ў мабільнай сувязі могуць быць элементам інфармацыйна-псіхалагічнага націску на жыхароў гэтага рэгіёну.

– Мы ж бачым, як Расея ў Калінінградзе пачынае выкарыстоўваць сродкі радыёэлектроннай барацьбы, што наўпрост уплывае на пагаршэнне GPS, GSM і іншых сігналаў. Тое самае гавораць і пілоты самалётаў, якія сцвярджаюць, што ў іх не працуе навігацыйнае абсталяванне, і гэта ўсё адбываецца якраз прыкладна ў тым раёне.

Назваць перабоі з сувяззю відавочнай перадумовай да пачатку вайны складана: на думку эксперта, галоўная перадумова – гэта канцэнтрацыя і перакідка войскаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках