29 красавiка 2024, панядзелак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Карэлічах у кавярні ўсе адмовіліся выпіць з мужчынам, таму ён узяў нож

19
У Карэлічах у кавярні ўсе адмовіліся выпіць з мужчынам, таму ён узяў нож

Што было далей?

У кавярні ў Карэлічах 46-гадовы мужчына нанёс не менш як тры ўдары нажом у галаву і шыю 28-гадовага мясцовага жыхара. Ён пад вартай, паведамілі ў прэсавай службе Следчага камітэта.

Устаноўлена, што 16 лютага абвінавачаны адпачываў у кавярні адзін, пры гэтым на працягу вечара падыходзіў да розных кампаній. Мабыць, атрымаўшы чарговую адмову, надумаў выкарыстоўваць нож, які ўзяў на адным са сталоў.

Нападнік растлумачыў, што не памятае падзеі таго вечара. Пацярпелы заявіў, што са сваім крыўдзіцелем не знаёмы, канфліктаў паміж імі не было. Цяпер яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Следчыя выставілі мужчыну абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 339 КК (Асабліва злоснае хуліганства). Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе 10 год пазбаўлення волі. Раней фігурант прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне крадзяжоў, разбою, крадзяжу аўто.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках