29 красавiка 2024, панядзелак, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска загінула ў славацкіх Татрах, ратуючыся ад мядзведзя

17
Беларуска загінула ў славацкіх Татрах, ратуючыся ад мядзведзя

Яна мела 31 год.

31-гадовая грамадзянка Беларусі загінула ў славацкай частцы Татраў, спрабуючы ўцячы ад мядзведзя, які напаў на жанчыну і ейнага спадарожніка. Пра трагедыю паведамляе zerkalo.io са спасылкай на славацкія мэдыі.

Трагедыя адбылася ў пятніцу 15 сакавіка ў Дзяменаўскай даліне ў Нізкіх Татрах. Было блізу пяць гадзін вечара, калі дарогу пары турыстаў з Беларусі перацяў мядзведзь. Тыя паспрабавалі ад яго ўцячы.

«Мужчына пабег направа, а мядзведзь пагнаўся за жанчынай», — расказаў намеснік начальніка Горнавыратавальнай службы Нізкіх Татраў Якуб Філіпка. Спалоханы турыст затэлефанаваў у службу экстраннай дапамогі, калі не змог звязацца са сваёй спадарожніцай, бо яна не адказвала на ягоныя выклікі.

У выніку горныя ратавальнікі знайшлі жанчыну побач з адной са скал — на жаль, без прыкмет жыцця. На гэты момант усё паказвае на тое, што яна атрымала смяротную траўму пры падзенні з вышыні блізу 150 метраў.

«Агледзеўшы, судова-медычны эксперт канстатаваў, што папярэдняй прычынай смерці стала адмова цэнтральнай нервовай сістэмы ў выніку падзення з вышыні, што пацягнула за сабой вельмі цяжкую траўму галавы. Дакладную прычыну смерці высветліць толькі судова-медыцынскае ўскрыццё», — расказала Зузана Шэфчыкава, прэсавая сакратарка Рэгіянальнага дэпартамента паліцыі ў Жыліне.

Вядома, што мядзведзь быў побач з жанчынай, калі ейнае цела знайшлі. Паліцыянт, які таксама быў у складзе пошукавай групы, ужыў табельную зброю, каб адпудзіць звера. Пасля гэтага ратавальнікі знайшлі і мужчыну, які ім тэлефанаваў — ён не пацярпеў, але быў моцна напалоханы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках