29 красавiка 2024, панядзелак, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад знікненнем сям'ю забітай у Нямеччыне ўкраінкі бачылі ў рэстарацыі з падазронай знаёмай

25
Перад знікненнем сям'ю забітай у Нямеччыне ўкраінкі бачылі ў рэстарацыі з падазронай знаёмай

Новыя падрабязнасці загадкавага інцыдэнту.

У Нямеччыне ў горадзе Хакенхайм 7 сакавіка знайшлі цела 27-гадовай украінкі Маргарыты Разаз. Яна была жорстка забітая. А яе 51-гадовая маці Марына Сцяценка і нованароджаная дачка бясследна зніклі. Сёння нямецкая паліцыя абвясціла аб тым, што пяцітыднёвае немаўля было знойдзенеа, піша OBOZ.UA.

15 сакавіка стала вядома, што нямецкая паліцыя горада Мангейм знайшла маленькую дзяўчынку, дачку забітай 27-гадовай Маргарыты Разас. Гэта пацвердзіў і аналіз ДНК. Дзяўчынка, якой усяго паўтара месяца, знаходзілася пад наглядам двух мужчын. Яны зараз арыштаваныя.

Цяпер праваахоўнікі спрабуюць знайсці маці забітай украінкі 51-гадовую Марыну Сцяцэнку.

Апошні раз бачылі ў рэстарацыі з новай знаёмай

Нямецкая паліцыя паведаміла, што 7 сакавіка на дамбе ракі Рэйн недалёка ад Хакенхайма знойдзена цела 27-гадовай украінкі Маргарыты Разаз. Спачатку праваахоўнікі не маглі ўстанавіць яе асобу. Але пазней, калі знаёмыя сталі шукаць зніклых украінак, высветлілася, што гэта Маргарыта.

Цела знайшоў адзін з мінакоў. Пасля выкрыцця пацвердзілася, што дзяўчына зазнала "вонкавы гвалт" перад смерцю.

Апошні раз жывымі Маргарыту і яе маці з нованароджанай дачкой бачылі ў рэстарацыі горада Брухзаль. Як напісала знаёмая сям'і Арына Якубоўская, яны былі там са знаёмай на імя Іна, якая жыве ў горадзе Вальдорф і займаецца дапамогай украінскім уцекачам.

Са слоў знаёмай, гэтую жанчыну мама з дачкой знайшлі ў адной з груп у сацсетках, яна прапаноўвала дапамогу з афармленнем дакументаў на дзіця і з радзільным домам. Але дакладна яе ніхто не ведае.

А пасля гэтага Рыта, яе мама і немаўля зніклі. Старонкі ў Telegram і сацсетках гэтай Іны таксама зніклі.

Раней займалася кулінарным бізнэсам

У Еўропу Маргарыта з мамай Марынай Сцяценкай выехалі ўлетку 2023 гады. Спачатку яны былі ў Славакіі. У адной з груп захавалася аб'ява Маргарыты аб тым, што яны шукаюць жыллё на 3-4 месяцы.

Пасля гэтага ў канцы лістапада 2023 года яны ўжо шукалі жыллё ў Нямеччыне, у раёне Мангейма, зямля Бадэн-Вюртэмберг. Тады ўкраінка паведамляла, што жыллё трэба на працяглы тэрмін, бо адна з жанчын праз паўтара месяца будзе нараджаць. Аплату абяцалі праз джоб-цэнтр, бо былі аформлены як людзі, якія шукаюць прытулак у Нямеччыне.

Ужо ў студзені жанчына нарадзіла дачку. На момант яе гібелі дзіцяці было толькі пяць тыдняў.

Мяркуючы з яе старонак у сацсетках, Рыта да пачатку поўнамаштабнага ўварвання займалася вырабам тартоў, а потым гатавала на продаж ядомыя букеты. На старонцы ў Instagram захавалася шмат фота з яе працамі - букеты для мужчын, для жанчын, дзіцячыя падарункавыя букеты.

Сям'я родам з Карлаўкі Палтаўскай вобласці, хоць да 24 лютага 2022 года Рыта жыла ў Харкаве. Знаёмыя гавораць, што з бацькам малой дзяўчына не размаўляла. Ва Украіне засталася родная сястра загінулай, але пакуль нічога расказваць сваякі не хочуць, тлумачаць гэта просьбай паліцыі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках