Расеец хацеў зрабіць сябрам «падарунак з Францыі», але сюрпрыз не атрымаўся
6- 29.04.2024, 16:38
- 11,752
Змесцівам зацікавіліся беларускія памежнікі.
На беларуска-польскай мяжы затрымалі грамадзяніна Расеі, які спрабаваў перавезці «падарунак сябрам» у бляшанцы з-пад газіроўкі.
Інцыдэнт адбыўся 26 красавіка на пункце пропуску «Брэст», паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
26-гадоваму мужчыне ўдалося схаваць 1,96 грама наркатычнага рэчыва ў бляшанцы газаванага напою. Ён сцвярджаў, што гэта быў падарунак для сяброў з Францыі.
У дачыненні парушальніка распачатая крымінальная справа, максімальнае пакаранне за такі злачынны ўчынак - да 8 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер мужчына знаходзіцца пад вартай.