28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прыбыткі раздробнага гандлю прадуктамі ўпалі на 15%

6
У Беларусі прыбыткі раздробнага гандлю прадуктамі ўпалі на 15%

Адной з прычынаў выступае нізкая рэнтабельнасць.

У бізнэс-звязе звярнулі ўвагу на тое, што прыбыткі раздробнага гандлю прадуктамі зменшыліся на 15 адсоткаў. Падрабязнасці агучылі ў Менскім звязе прадпрымальнікаў і працадаўцаў.

Паведамляецца, што адной з прычынаў выступае нізкая рэнтабельнасць. Так, выдаткі павялічваюцца разам з выручкай. У бізнэс-звязе дадалі, што адным з галоўных чыннікаў тут з'яўляецца пастанова Савета міністраў нумар 713, звязаная з рэгуляваннем коштаў. Паводле экспертных ацэнак, прыйшлі да наступнага:

«Паводле экспертных ацэнак, яе дзеянне прывяло да памяншэння валавых прыбыткаў прадпрыемстваў раздробнага гандлю прадуктамі харчавання ў сярэднім не менш чым на 15% пры аналагічнай выручцы», – гаворыцца ў заяве бізнэс-звязу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках