28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ зняў санкцыі з заснавальніка «Яндэкса», які выступіў супраць вайны ва Украіне

4
ЕЗ зняў санкцыі з заснавальніка «Яндэкса», які выступіў супраць вайны ва Украіне
АРКАДЗЬ ВАЛОЖ

І яшчэ некалькіх асоб.

Еўразвяз выключыў са сваіх санкцыйных спісаў заснавальніка "Яндэкса" Аркадзя Валожа. Гэта вынікае з абнаўлення ў Журнале Еўрапейскай рады.

Таксама з-пад санкцый былі выведзеныя былы віцэ-прэзідэнт АФК "Сістэма" Сяргей Мндоянц і прэзідэнт еўрапейскага аддзялення мотаклуба "Начныя ваўкі" Ёзэф Хамблек.

Акрамя таго, санкцыі былі знятыя з памерлых: камандзіра ПВК "Вагнер" Дзмітрыя Уткіна, дэпутатаў Дзярждумы РФ Мікалая Барцова і Віктара Зубарава, намесніка міністра абароны РФ Генадзя Жыдко і генерал-лейтэнанта Алега Цокава.

Аднак з санкцыйнага спісу не прыбралі заснавальніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына, які загінуў у жніўні мінулага года разам з Уткіным. Гэта тлумачыцца тым, што сын бізнэсоўцы стаў бенефіцыярам ягоных актываў, якія па-ранейшаму могуць быць скарыстаны супраць Украіны.

Заснавальнік "Яндэкса" Аркадзя Валож трапіў пад санкцыі ў чэрвені 2022 года. Тады ж ён абвясціў, што пакіне пасаду гендырэктара групы кампаній, рада дырэктараў і пакіне кіроўныя пасады ў міжнародных “дочках”. У снежні 2022-га Валож напісаў супрацоўнікам, што пакідае “Яндэкс”.

У жніўні мінулага года бізнэсовец упершыню публічна выказаўся аб вайне ва Украіне, назваўшы яе «варварскім уварваннем». «Я у жаху ад таго, што кожны дзень у дамы ўкраінцаў ляцяць бомбы. Нягледзячы на тое, што з 2014 года я не жыву ў Расеі, я разумею, што і на мне ёсць доля адказнасці за дзеянні краіны», - адзначыў Валож.

Да гэтага ён прыбраў са свайго сайта амаль усе згадкі аб сувязі з Расеяй і СССР і зараз называе сябе ізраільскім прадпрымальнікам, які нарадзіўся ў Казахстане. Пасля антываеннага выказвання адвакаты Валожа звярнуліся да ўладаў ЕЗ з просьбай зняць з яго санкцыі, пісала Financial Times са спасылкай на крыніцы.

У ЕЗ прызналі санкцыі супраць Валожа "неапраўданым з юрыдычнага пункту гледжання", казалі Reuters інфармаваныя крыніцы. Яны адзначалі, што "юрыдычныя аргументы ў судзе супраць Воложа аслаблі, улічваючы прапанаванае поўнае адчужэнне актываў".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках