29 красавiка 2024, панядзелак, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рэчыцы трэцякласнік адной запалкай здолеў спаліць аўтамабіль

14
У Рэчыцы трэцякласнік адной запалкай здолеў спаліць аўтамабіль
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Падвяла цікаўнасць.

Неяк увечары ў Рэчыцы з нейкай прычынф загарэўся і выгараў дашчэнту аўтамабіль “Фольксваген Джэта”. Са слоў уладальніцы, аўто было спраўнае, піша primenews.by.

Спачатку адпрацоўвалася версія аб падпале. Але ніхто і выказаць здагадку не мог, што падпальшчыкам апынецца трэцякласнік.

Са слоў хлопчыка, у той вечар па дарозе дадому ён знайшоў каробку з запалкамі. Па дарозе дадому даставаў па адной запалцы, чыркаў і кідаў убок.

Калі праходзіў міма стаянкі, яго ўвагу прыцягнуў адзін аўтамабіль. Адразу вызначыць ягоную марку не змог, таму надумаў падысці бліжэй і паглядзець на значок. Было цёмна, і падлетак надумаў падсвяціць значок запалкай.

Чыркнуў, паднёс агонь да рашоткі радыятара, але, мабыць, занадта блізка - агонь патрапіў пад капот, і загарэлася ўнутраная ашалёўка. Хлопчык спалохаўся і ўцёк.

Улічваючы ўзрост “пірамана”, у распачынанні крымінальнай справы будзе адмоўлена. Але пытанне з кампенсацыяй кошту згарэлага аўто бацькам хлопчыка давядзецца развязваць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках