28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары назвалі прадукты, неабходныя гіпертонікам

6
Лекары назвалі прадукты, неабходныя гіпертонікам

Як урэгуляваць ціск з дапамогай дыеты.

Мінералы кальцый, магній і калій выконваюць найважнейшую ролю ў рэгуляванні артэрыяльнага ціску. Пра гэта лекары расказалі парталу Health.

Кальцый патрэбен для падтрымання здаровага артэрыяльнага ціску: ён дапамагае звужацца і пашырацца крывяносным сасудам, а таксама скарачацца сэрцу. Мінерал утрымліваецца ў малацэ, ёгурце, сыры, капусце брокалі і капусце пак чой. Мужчынам патрабуецца 1000 міліграм кальцыю на дзень. Жанчынам да 50 гадоў рэкамендавана 1000 міліграм кальцыю на дзень, а пасля 51 года – 1200 мг/дзень.

Магній і калій выконваюць важную ролю ў праводнасці электрычных сігналаў у сэрцы і нервовай сістэме арганізма. Магній неабходны для больш як трохсот рэакцый у арганізме, уключаючы сінтэз бялку, скарачэнне цягліцаў і нервовую функцыю. Ён змяшчаецца ў бабах, арэхах, семках, зялёных ліставых салатах (напрыклад, шпінаце), шматках для сняданку, малацэ, ёгурце. Дарослым жанчынам трэба ад 310 да 320 міліграмаў магнію на дзень, мужчынам – ад 400 да 420 мг/дзень. Раннія прыкметы дэфіцыту магнію ўключаюць страту апетыту, млоснасць, ваніты, стамляльнасць.

Нізкае спажыванне калію звязанае з падвышаным артэрыяльным ціскам, асабліва пры высокім спажыванні солі. Ён змяшчаецца ў гародніне, садавіне, бабах, арэхах, мясе, малацэ і ёгурце. Дарослым жанчынам трэба 2600 міліграм калію на дзень, мужчынам – 3400 мг/дзень. Сімптомы дэфіцыту могуць уключаць цягліцавую слабасць, стамляльнасць і запор.

Важна не спажываць больш мінералаў, чым трэба, бо гэта можа быць небяспечна. Акрамя таго, для большасці людзей неабходныя дозы кальцыю, магнію і калію можна атрымаць з ежы. Прыём некаторых прэпаратаў, пэўныя захворванні, недаяданне, злоўжыванне алкаголем могуць запатрабаваць прыёму харчовых дабавак з мінераламі. Але прызначыць іх можа толькі лекар пасля аналізу крыві.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках