28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белпошта» запусціла дастаўку лекаў на дом

«Белпошта» запусціла дастаўку лекаў на дом

Ёсць варыянты «бясплатна» і «дзень у дзень», але не для ўсіх.

«Белпошта» запусціла новую паслугу - кур'ерскую дастаўку на дом заказаў з інтэрнэт-аптэк. Яна даступная ў фармаце «сёння на сёння» ў Менску, Менскім раёне, Віцебску, Віцебскім раёне і Барысаве, на суму, большую за 50 рублёў — бясплатна, паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

«Белпошта» прапануе экспрэс-дастаўку на дом ці офіс прэпаратаў, медвырабаў і іншых тавараў з трох інтэрнэт-аптэк:

РУП «Белфармацыя» (pharmamall.by)

Дастаўка магчымая дзень у дзень, калі замова зробленая да 15.00 у будны дзень і да 11.00 у выходны. Заказы, аформленыя пазней за гэты час, дастаўляюцца назаўтра. Калі сума замовы вышэйшая за 50 рублёў, дастаўка абыдзецца бясплатна. Калі меншая - яна каштавацьме 8 рублёў.

Віцебскае ГВРУП «Фармацыя» (vtapt.by);

Заказы апрацоўваюць у будныя дні з 09.00 да 20.00. Заказы, аформленыя да 17.00, будуць дастаўленыя ў той жа дзень, пасля 1.00 на наступны працоўны дзень. Пры суме заказу да 50 рублёў уключна кошт дастаўкі складае 10,92 рубля, на большую суму - бясплатна.

ГВУП «Мінская Фармацыя» (apteka.minfarm.by)

Апрацоўка заказаў па буднях з 8.00 да 17.00. Кошт дастаўкі 8 рублёў, пры суме замовы 50 рублёў і вышэй - бясплатна. Магчымы самавываз.

«Дастаўка заказаў ажыццяўляецца сёння на сёння па Менску і Менскаму раёну, Віцебску і Віцебскаму раёну, а таксама па Барысаве», - удакладнілі ў «Белпошце».

Нагадаем, 21 траўня 2023 года пачала дзейнічаць новая інструкцыя Міністэрства аховы здароўя Беларусі «Аб раздробнай рэалізацыі лекавых прэпаратаў дыстанцыйным спосабам», якая дазволіла працу інтэрнэт-аптэк.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках