29 красавiка 2024, панядзелак, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская лекарка-афтальмолаг адказала на пяць важных пытанняў пра зрок

11
Менская лекарка-афтальмолаг адказала на пяць важных пытанняў пра зрок
ВОЛЬГА СЫРАМЯЦІНА

Ці можна «пастарэць» праз блізарукасць?

Ці можна аслепнуць падчас аперацыі ў лазернай карэкцыі зроку, а атрымаць катаракту праз смартфон? Сайт blizko.by задаў 5 простых пытанняў лекарцы-афтальмолага, хірургу Цэнтра афтальмалогіі і мікрахірургіі вока «ЛАДЭ» Вользе Сырамяцінай.

– Я добра бачу, ці трэба праходзіць прафагляд у афтальмолага? Ці бяспечна гэта?

– Абавязкова трэба! На жаль, многія захворванні вачэй працякаюць бессімптомна.

Вось, напрыклад, адслаенне сятчаткі – гэта адно з захворванняў, пры якім чалавек можа незваротна страціць зрок, калі своечасова не дапамагчы. Адна з прычынаў адслаеннях сятчаткі – гэта разрывы, якія часта фармуюцца на самай далёкай (перыферычнай) яе частцы на фоне дыстрафічных змяненняў (месцаў вытанчэння). Перыферычныя парывы і дыстрафіі не зніжаюць вастрыні зроку, і часта ўзнікаюць бессімптомна, іх можна выявіць пры аглядзе вочнага дна з шырокай зрэнкай.

Своечасовае выяўленне такіх асяродкаў і ўмацаванне іх пры дапамозе лазернай каагуляцыі з'яўляецца прафілактыкай адслаення. Для лазернай каагуляцыі нічога не трэба: ні спецыяльнай падрыхтоўкі, ні аналізаў, толькі шырокая зрэнка і крыху часу.

Яшчэ прыклад. Пры глаўкоме цэнтральны зрок доўга захоўваецца высокім, але пры гэтым захворванні ідзе атрафія глядзельнага нерва, што прыводзіць да слепаты. Таму вельмі важнае ранняе выяўленне глаўкомы.

Так што абследавацца – бяспечна, а вось своечасова не абследавацца – гэта вельмі небяспечна.

– Ці ёсць розніца ў тым, дзе правяраць зрок: у клініцы або ў салоне оптыкі?

– У оптыцы лепш правяраць зрок і падбіраць акуляры, а вось высвятляць, чаму знізіўся зрок або з'явіліся тыя ці іншыя скаргі, варта толькі ў клініцы, дзе можна прайсці комплекснае абследаванне.

– Блізарукасць правакуе раннія маршчыны скуры павекаў, колы пад вачыма?

– Так, і гэта не міф! Прыжмурыўшыся, блізарукі чалавек паляпшае факусаванне, што дазваляе яму лепш разглядаць прадметы ўдалечыні. Таму ўвесь час добры зрок – гэта яшчэ і шлях да маладосці і прыгажосці.

Акуляры, кантактныя лінзы, лазерная карэкцыя – усё гэта сродкі, якія паляпшаюць вастрыню зроку. Аднак акуляры і кантактныя лінзы часова паляпшаюць вастрыню зроку, пакуль іх выкарыстоўваеш, а лазерная карэкцыя забяспечвае натуральную працу вока ўвесь час. Для людзей, якія не пераносяць кантактныя лінзы, пры адсутнасці супрацьпаказанняў бяспечней выканаць лазерную карэкцыю, чым увесь час ятрыць вочы лінзамі і правакаваць запаленчыя захворванні вачэй.

– Пры лазернай карэкцыі праз памылку лекара можна аслепнуць або атрымаць траўму вока? Ці ведаеце вы пра такія выпадкі?

– Немагчыма! Нават калі вы будзеце біцца з лекарам, круціць галавой, вачамі, то, па-першае, на любым этапе можна перапыніць працу лазера. Па-другое, пры сучасным узроўні абсталявання чалавечы чыннік – як з боку лекара, так і з боку пацыента – падчас аперацыі зведзены да мінімуму. Ну і, па-трэцяе, сёння для карэкцыі зроку выкарыстоўваецца адзін з самых хуткіх лазераў: працэдура доўжыцца не больш за хвіліну на адно вока. Так што нават пры жаданні пацыент не зможа «глядзець не туды і ўсё сапсаваць», як хвалююцца многія.

– Праўда, што ад манітора і гаджэтаў можа развіцца катаракта?

– Калі маніторы і гаджэты не валодаюць радыяцыйным выпраменьваннем, то, вядома ж, не!

Катаракта – гэта частковае або поўнае памутненне крышталіка, на жаль, не мае зваротнага развіцця.

Лекаванне катаракты толькі хірургічнае і заключаецца ў выдаленні свайго роднага (пашкоджанага) крышталіка і імплантацыі новага, штучнага. Інтраакулярная лінза або «штучны крышталік» можа быць монафакальнай (забяспечваць добры зрок удалячынь або зблізку), мультыфакальнай (добры зрок і ўдалячынь, і зблізку), тарычнай (ліквідаваць астыгматызм).

Ухіленне катаракты – найбольш частая аперацыя ў свеце. Сучаснае ўмяшанне доўжыцца 15–20 хвілінаў, мінімальна траўмуе вока, і добры зрок магчымы ўжо на наступны дзень пасля аперацыі.

– Як доўга служыць «штучны» крышталік?

– Інтраакулярная лінза, або «штучны крышталік» імплантуецца аднойчы падчас аперацыі і не патрабуе замены.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках