Дроны УСУ пашкодзілі расейскія Су-35
8- 29.04.2024, 12:53
- 28,766
З’явіліся спадарожнікавыя здымкі.
У Сеціве паказалі наступствы нападу дронаў-камікадзэ на аэрадром «Кушчэўская» ў Краснадарскім краі. OSINT-спецыяліст з ЗША Брэды Афрык на сваёй Twitter-старонцы апублікаваў спадарожнікавыя здымкі з аэрадрома.
На відэа паказана, што БПЛА патрапілі ў месцы базавання знішчальнікаў "Су-35". Авіяцыі УСУ, магчыма, удалося пашкодзіць або знішчыць самалёты.
Як паведамлялася раней, таксама быў знішчаны склад модуляў кіравання і карэкцыі для авіябомбаў.
Damage from a Ukrainian strike on Russia’s Kushchyovskaya air base is visible in new high resolution satellite imagery.
— Brady Africk (@bradyafr) April 28, 2024
This site is more than 200 kilometers from the front line in Ukraine. pic.twitter.com/HXNaB7ClGp