29 красавiка 2024, панядзелак, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Французы доўга нас не адпускалі са сцэны воплескамі»

4
«Французы доўга нас не адпускалі са сцэны воплескамі»
Олег Гарбуз

Спектакль пра беларускіх палітвязняў сабраў поўныя залы ў Клермоне і Ліёне.

Днямі вядомы беларускі актор, "купалавец" Алег Гарбуз вярнуўся з тыднёвых гастроляў у Францыі. У гарадах Клермон і Ліён ён разам з трупай «Новага тэатра» выступаў са спектаклем “1,8 метра”, які расказвае пра беларускіх палітвязняў.

Сайт Charter97.org даведаўся ў актора, ці адгукнуўся спектакль французскім гледачам:

- Мы адыгралі чатыры спектаклі: два ў Клермоне і два ў Ліёне. Калі я ўбачыў залу і падлічыў колькасць месцаў, то мне стала дрэнна, бо іх было блізу 1000.

Я не паверыў, што прыйдуць людзі і зоймуць усю залу. Бо ў Клермоне жыве крыху больш за 140 тысяч чалавек. Калі ж у першы дзень мы ўбачылі поўную залу, то здзівіліся. Да гэтага мы ўжо былі з гастролямі ў Францыі, але тады было запоўнена больш за палову залы. Гэтым разам яны былі поўныя.

Перад другім спектаклем я падумаў, што ўсё тэатральнае насельніцтва горада ўжо схадзіла на першы, але высветлілася, што і на другі, і на трэці, і на чацвёрты былі поўныя залы. Людзі вельмі добра ўспрымалі "1,8 метра". Думаю, што недзе блізу 3,5 тысяч французаў, якія не вельмі і ведалі пра Беларусь, пабывалі на нашым спектаклі.

Заўважыў, што людзі проста прыходзілі, а яны глядзелі, слухалі і пасля спектакляў былі нам вельмі ўдзячныя, доўга не адпускалі на паклоне са сцэны воплескамі.

Я яшчэ раз зразумеў, што пра нашу тэму трэба як мага больш расказваць. Думаю, што мы зрабілі важную справу, з'ездзіўшы туды і расказаўшы, нагадаўшы свету яшчэ раз пра нашых герояў.

Дарэчы, беларусаў было даслоўна адзінкі, бо ў той частцы Францыі іх проста няма. У Клермоне было некалькі чалавек, у Ліёне 5-7 з дыяспары.

Так што гралі мы для французаў. Паўтаруся, я па-добраму быў здзіўлены тым, што французы дашлі да нас на спектакль, зацікавіліся гэтай тэмай. Відавочна, што яна іх зачапіла.

- Вы сустракаліся з гледачамі пасля спектакляў? Пра што яны пыталіся?

- У Клермоне - не, а ў Ліёне - двойчы. Дарэчы, у Ліёне пасля прагляду "1,8 м" на размову з намі засталося пад 150 чалавек. Яны пыталіся пра сітуацыю ў Беларусі, а мы ім у такой паўпрыватнай размове расказвалі, што ў нас адбываецца, пра тысячы палітвязняў.

У нас пытаюцца, ці змянілі мы спектакль з пачаткам вайны ва Украіне. Мы крыху змянілі, але ўсё ж гэта розныя тэмы. Я сказаў, што тое, што адбываецца зараз у Ізраілі, не касуе падзей ва Украіне, а вайна ва Украіне не касуе нашай сітуацыі. Адно не выключае іншае.

- Раскажыце аб вашай ролі ў спектаклі.

— У спектаклі я стараюся данесці як мага большаму колу людзей лісты са зняволення, якія пісаў Вітольд Ашурак. Яго думкі вельмі светлыя і пазітыўныя. Лісты кранальныя і разумныя.

Ён з-за кратаў стараўся натхніць людзей і даваў ім больш, чым прасіў падтрымкі. Гэта такая вельмі важная гісторыя, якую я спрабую данесці да людзей. Для мяне гонар чытаць і казаць яго словамі.

З водгукаў гледачоў, спектакль, нягледзячы на такую цяжкую тэму, вельмі светлы і пакідае пасля сябе ўражанне, калі хочацца зрабіць нешта добрае, стаць лепшым.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках